• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
17.10.2018 | Грамадства

Не пашкадавалі ні Леніна, ні Суворава, ні нават Някрасава

Ілюстрацыйнае фота. ААТ “Орля” - сельгая гаспадарка ў Шчучынскім раёне

Як у Беларусі адбываецца негалосная дэкамунізацыя. Піша Валянцін Жданко на сайце Радыё Свабода.

Лічыцца, што Беларусь застаецца адзіным на постсавецкай прасторы запаведнікам камуністычнай спадчыны і што ўлады тут строга пільнуюць, каб сымбалі і героі сацыялізму заставаліся недатыкальнымі. Калі меркаваць па назвах вуліц і плошчаў беларускіх гарадоў і па помніках Леніну — гэта сапраўды так (хоць і зь некаторымі выключэньнямі). Але калі больш пільна прыгледзецца да іншых галінаў грамадзкага жыцьця, зь немалым зьдзіўленьнем можна выявіць, што ёсьць сфэры, дзе адбылася ня толькі поўная дэкамунізацыя і дэсаветызацыя, але і ў пэўным сэнсе дэрусыфікацыя тапанімікі. І сфэра гэтая, як ні дзіўна, — калгасна-саўгасная сыстэма.

Трыццаць год таму, у сярэдзіне 80-х, адразу пасьля ўнівэрсытэту, мне выпала на працягу году папрацаваць у шчучынскай раённай газэце, якая тады называлася «Савецкая вёска». З рэдакцыйнымі заданьнямі аб’езьдзіў усе калгасы, саўгасы і экспэрымэнтальныя базы (была ў той час і такая форма арганізацыі сельгасвытворчасьці). Днямі, перабіраючы старыя публікацыі, зьвярнуў увагу на тагачасныя назвы тых калгасаў. Балазе, поўны іхны сьпіс друкаваўся ледзь ня ў кожным нумары «раёнкі» — з вытворчымі зводкамі з палёў і фэрмаў.

Зводка са шчучынскай раённай газэты «Савецкая вёска» за 1987 год зь пералікам калгасаў
Зводка са шчучынскай раённай газэты «Савецкая вёска» за 1987 год зь пералікам калгасаў

Як на той час, нібыта нічога незвычайнага, стандартны ідэалягічны набор: «Зара камунізму», «Чырвоны сьцяг», «Сьцяг Саветаў», «Савецкая Беларусь» (а побач — калгас «Расія»: чамусьці проста «Расія», не «савецкая»).

З агульнага шэрагу выпадаў хіба што калгас імя Някрасава. Чаму Някрасава? Чаму не Дзям’яна Беднага ці хаця б Петруся Броўкі, — спрабаваў я неяк дапытацца ў мясцовых калгасьнікаў. — Бедны і Броўка хоць услаўлялі калгасную сыстэму. А Някрасаў тут пры чым?

Ніхто мне нічога ўцямнага не адказаў. Адзін настаўнік выказаў здагадку, што раённы ўпаўнаважаны, які ствараў калгас напрыканцы 40-х гадоў, быў вялікім прыхільнікам творчасьці гэтага выкрывальніка прыгоньніцтва і вясковага рабства. Хоць, улічваючы, якім было становішча савецкага калгасьніка ў 40–50-я гады, адсылка да Някрасава была досыць рызыкоўная…

Яшчэ настаўнік расказаў, як у калгасе вырашылі ўвекавечыць вобраз славутага паэта. Замовілі мясцоваму мастаку вялікі партрэт, каб паставіць на ўезьдзе ў калгас.

Мастак набіў руку на трафарэтных абліччах Леніна, а вось да адлюстраваньня нестандартнага вобразу стваральніка бесьсьмяротнай паэмы «Каму на Русі жыць добра» быў яўна не падрыхтаваны. У выніку на ажыўленай гарадзенскай трасе на ўезьдзе ў Кобраўцы зьявіўся пісаны алеем партрэт дзіўнаватага пэрсанажа, падобнага ці то да папа-расстрыгі, ці то да старога Хатабыча з савецкага фільму-казкі рэжысэра Генадзя Казанскага. Партыйнае начальства доўга не жадала прымаць сумнеўны твор, за які было заплачана нямала калгасных грошай. Урэшце знайшлі кампраміс: пад партрэтам напісалі вялікімі літарамі, хто канкрэтна тут адлюстраваны. Відаць, каб не было розначытаньняў.

…Даўно ўжо няма ля Кобраўцаў таго вясёлага Някрасава. А якія назвы калгасаў і саўгасаў увогуле захаваліся? Знайшоў я ў інтэрнэце «Сьпіс сельскагаспадарчых арганізацый Шчучынскага раёну». Ні Някрасава там не засталося, ні «Расіі», ні Дзяржынскага, ні Фрунзэ, ні Леніна, ні «Зары камунізму». Увогуле ніводнай савецкай, камуністычнай ці зьвязанай з Расеяй назвы. Ва ўсім сьпісе нязьменным застаўся толькі саўгас «Вялікае Мажэйкава». Усе астатнія назвы — ідэалягічна і палітычна нэўтральныя, нават нейкія тэхналягічныя — кшталту ТАА «АграГЖС» ці ТАА «Шчучынаграпрадукт».

Сьпіс сельскагаспадарчых арганізацый Шчучынскага раёну
Сьпіс сельскагаспадарчых арганізацый Шчучынскага раёну

Як адбывалася зьмена назваў? Падчас рэарганізацыі, зьмены формы ўласнасьці альбо ўзбуйненьня калгаса раённыя альбо абласныя выканкамаўскія чыноўнікі рыхтавалі адпаведныя пастановы — і ў іх ужо былі новыя, «дэкамунізаваныя» назвы фармальна новых суб’ектаў гаспадараньня. Ніякага грамадзкага абмеркаваньня нідзе не было. І ні за Леніна, ні за «Зару камунізму» ніхто не заступаўся — ні ідэолягі, ні нават мясцовыя камуністы.

Вядома, калі б намэнклятура хацела захаваць савецкія назвы, альбо калі б на тое былі адпаведныя дырэктывы ідэалягічнага начальства зь Менску — няма сумневу, што ўсё засталося б на сваіх месцах. Атрымліваецца, ня надта яны і даражылі сваёй савецка-камуністычнай спадчынай? Альбо проста цьвяроза ацэньвалі сапраўдную вартасьць гэтых штучна насаджаных камуністычным рэжымам тапонімаў, якія не пусьцілі тут карані, ня сталі каштоўнасьцю? Не было за імі і тых вытворчых і камэрцыйных посьпехаў, якімі выпадала б ганарыцца і якія маглі б уяўляць хаця б камэрцыйную вартасьць, як гандлёвы знак, як лягатып.

Пры гэтым варта мець на ўвазе, што паступовае выцісканьне камуністычнай тапанімікі зь беларускай вёскі адбывалася ня толькі на пачатку 90-х, але і пазьней — ужо пры Лукашэнку, нават на пачатку новага стагодзьдзя.

Адметна, што, за рэдкім выключэньнем, не былі захаваныя нават назвы вельмі пасьпяховых калгасаў, якія ў свой час мелі высокія дзяржаўныя ўзнагароды і ў пэўным сэнсе маглі б быць выкарыстаныя як пасьпяховыя гандлёвыя маркі. Да прыкладу, так, як працягваюць выкарыстоўваць «раскручаныя» савецкія брэнды некаторыя прамысловыя прадпрыемствы — згадаць хоць бы кандытарскія фабрыкі «Камунарка» альбо «Чырвоны харчавік».

Нешта падобнае адбылося ня толькі з калгасамі, але і з раённымі газэтамі. Перагледзеў сучасны сьпіс «раёнак» Гарадзенскай вобласьці — ніводнай камуністычнай назвы. Было «Ленинское знамя» — стала «Воранаўская газета»; было «Знамя Октября» — стаў «Наш час»; была «За камунізм» — стала «Бераставіцкая газета». А мая родная «Савецкая вёска» на пачатку 90-х увогуле стала «Дзянніцай»: празрыстыя паралелі з нацыянальным адраджэньнем пачатку 20-га стагодзьдзя.

Газэта «Чырвоная звязда» з Іванава «дэкамунізавалася» ў «Янаўскі край»
Газэта «Чырвоная звязда» з Іванава «дэкамунізавалася» ў «Янаўскі край»

Чаму чыноўнікі так лёгка і нязмушана скасавалі тысячы камуністычных назваў калгасаў і газэт і так зацята і ўпарта абараняюць камуністычныя назвы вуліц і плошчаў, а таксама манумэнты камуністычным правадырам? Загадка, на якую цяжка знайсьці лягічны адказ.

Хоць, калі ў свой час дойдзе чарга да назваў вуліц, не сумняюся, што ўсё адбудзецца дакладна гэтак жа, як і з калгасамі ці газэтамі — ціха, непрыкметна, пры маўклівай згодзе альбо абыякавым маўчаньні тых, хто на гэтых вуліцах жыве.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

На Арт-станцыі «Дубулты» ў Юрмале 24 сакавiка адбылося адкрыццё выставы «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020», прысвечанай...

valiancina_shauchenka
Замежжа

У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»

Выстава дапаможа зразумець як гістарычнае значэнне паўстання, так і яго асабістае чалавечае вымярэнне. Наведвальнікі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў напярэдадні апошняга арышту атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі наконт таго, ці з’яўляецца...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве

Спектакль «Пачупкi» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) стаў уладальнікам «Залатой маскі» — галоўнага...

Апошнія навіны

    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі
    Мастацтва
    «Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай
    Гісторыя
    Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю
    Літаратура
    «Песня пра зубра» — патрыятычная паэма для Папы Рымскага. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип