Музыка Dzivia пасля доўгага перапынку запісаў трэк «Тры іскры»

Музыка Dzivia вярнуўся да слухачоў пасля перапынку ажно ў 4+ гады і цяпер, не хаваючы слёз, можна слухаць на паўторы гісторыю пра стварэнне свету — трэк «Тры іскры», запісаны сумесна з галандскім спеваком Gealdýr, які так прасякнуўся музыкай Артура Мацвеенкі, што ажно заспяваў па-беларуску, піша «Наша Ніва».

«Try iskry»

Сюжэт пра стварэнне аднолькавы ўсюды, ад Калевалы да Быцця — проста тыя, каму дадзена была гэтая ўява, падабралі для яго апісанні розныя словы.

У беларускай версіі, кажуць, Пярун біўся з Вялесам і высек з каменя пасярод мора тры іскры — і нарадзілася жыццё, якое ўзрушыла воды, узняло зямлю і паклікала да жыцця агонь і вецер.

Gealdýr, які спявае сумесна з Dzivia — праект галандскага музыкі Джонатана Барэндсмы, які стварае музыку ў стылі нардычны фолк/дарк-фолк, натхнёны скандынаўскай і кельцкай міфалогіяй.