• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
09.08.2016 | Замежжа Асоба

Немка Надзін Лашук: «Замежніцай адчуваю сябе тады, калі гавару па-беларуску ў мінскай краме»

У сваім першым інтэрв’ю на беларускай мове палітолаг Надзін Лашук расказвае «Салідарнасці» пра дзяцей-білінгваў, адрозненні беларусаў і немцаў, а таксама пра блог, які вяла «між сям’ёй, дачай і дысертацыяй».

Калісьці дзеля мужа-беларуса яна вывучыла беларускую мову, а сёння прэзентуе кнігу пра сваё жыццё ў Беларусі.

Надзін вырасла ў Заходняй Германіі. Але яшчэ са школы цікавілася Усходняй Еўропай і ў якасці трэцяй замежнай мовы вучыла рускую. У 2006-м годзе яна ўпершыню прыехала ў Мінск, дзе неўзабаве пазнаёмілася з беларусам Аляксеем, будучым мужам.

Мовай зносін паміж імі доўгі час была англійская. Ён адмаўляўся размаўляць з Надзін па-руску, хоць мову яна ведала нядрэнна. Так у дзяўчыны з нямецкага Эссэна з’явіўся моцны стымул вывучыць мову Коласа, Купалы і Аляксея Лашука — яе будучага мужа.

Беларуская мова — мост у сямейнае жыццё

– На дварэ стаяў 2007-ты год – знайсці ў Мінску курсы беларускай мовы для тых, хто яе ніколі не вучыў, было няпроста, – прыгадвае Надзін. – Але мне пашанцавала. Аднойчы ў цягніку на Вільнюс я пазнаёмілася з дзяўчынай, якая была выкладчыцай рускай і беларускай моў як замежных. Яна згадзілася са мной займацца.

Сёння, слухаючы беларускую гаворку Надзін, можна засведчыць — вучаніцай яна была стараннай. Адзінае, што выдае ў ёй іншаземку, гэта акцэнт.

– Мне сябры ў Беларусі часта кажуць, што я і выглядаю, як «свая», — пасміхаецца немка. — Замежніцай я адчуваю сябе хіба, калі размаўляю па-беларуску ў мінскай краме. Часам нават простае пытанне пра каву, зададзенае па-беларуску, збівае прадаўцоў з панталыку. А вось у кнігарнях мяне разумеюць: значыць, не ў акцэнце справа, а ў жаданні зразумець мову.

У сям’і Аляксея і Надзін пануе дзвюхмоўе, але не класічная для беларускага вуха трасянка, а суіснаванне побач беларускай і нямецкай моў. Дзеці Лашукоў слухаюць казкі як на адной, так і на другой мове.

— Я звяртаюся да дзяцей па-нямецку, а муж — па-беларуску. І яны выдатна разумеюць нас абоіх, — адзначае Надзін. — Паміж сабой з мужам мы таксама гаворым то на адной, то на другой мове. Муж выдатна размаўляе па-нямецку.

Адметна, што з імёнамі для дзяцей Аляксей і Надзін вызначыліся яшчэ да вяселля — «Казімір» і «Паўліна».

— Мой муж быў за традыцыйныя беларускія імёны, да таго ж было важна, каб імёны лёгка чыталіся ў абедзвюх мовах, — зазначае маці Казіміра і Паўліны.

Сям’я Лашукоў доўгі час не магла вырашыць, у якой з дзвюх краін яны будуць жыць. Сёння выбар зроблены на карысць радзімы Надзін, але як заўважае яна сама, муж марыць аб тым, што калісьці сям’я ўсё ж вернецца жыць у Беларусь.

«Спачатку быў блог, пасля — кніга»

З моманту пераезду ў Мінск Надзін Лашук пачала весці блог пра жыццё ў Беларусі. За 10 гадоў яна апісала ў ім усё, што калісьці перажыла сама і што сёння працягвае перажываць яе сям’я. Ад вяселля, цяжарнасці і нараджэння першага дзіцяці да культурных адрозненняў, адзення і нацыянальнай кухні двух народаў.

У 2016-м на аснове блога была выпушчана кніга «Liebesgrüße aus Minsk. Wo die Babuschka regiert und Heringe Pelzmäntel tragen» (бел. «Сардэчныя вітанні з Мінска. Дзе кіруе бабуля і селядцы носяць шубу») накладам у 12 тысяч асобнікаў.

У кнігу акрамя вытрымак з блогу ўвайшлі таксама рэцэпты традыцыйных беларускіх страў, а таксама фотаздымкі з жыцця сям’і Лашукоў у Беларусі.

— Чытачы, якія прыходзілі на прэзентацыю кнігі ў Германіі, проста ў захапленні, — усміхаецца аўтар. — Шмат хто пасля яе прачытання, хоча ўпершыню прыехаць у Беларусь.

Кніга пра Беларусь выдадзеная пакуль толькі па-нямецку, але Надзін абяцае, што будзе клапаціцца і пра яе пераклад на беларускую мову.

— У Беларусі пра кнігу вядома не вельмі шмат, бо мы яшчэ не рабілі ёй рэкламу, — прызнаецца аўтар. — Увогуле, я была здзіўленая, калі ў Германіі на мяне выйшаў літаратурны агент і прапанаваў апублікаваць маю пісаніну. Але было прыемна, што яму спадабаўся мой блог.

Да каго падобны беларусы?

Прыводзячы вытрымкі з кнігі, Надзін расказвае пра тое, што ў беларусах здзівіла яе ў свой час найбольш.

— Немцы, рыхтуючыся да вяселля, амаль за год плануюць дату вяселля, браніруюць рэстаран. А ў Мінску мы з Аляксеем прыйшлі замаўляць рэстаран за два (!) тыдні да вяселля і рэстаран быў вольны (!), — адзначае Надзін. — Я часам і ў панядзелак магу спытаць пра планы на нядзелю, але муж суцішвае: «Пачакай, яшчэ трэба дажыць».

Беларусаў маладая пісьменніца называе прыстойнымі і пунктуальнымі — «немцамі» Усходняй Еўропы. Асобнае ўражанне пакінулі на немку і беларускія бабулі:

— У Беларусі роля бабулі ў выхаванні ўнукаў часта нашмат большая, чым у Германіі. Часта бывае так, што бабуля нават пераязджае ў сям’ю, дзе чакаюць дзіця. Беларускія бабулі лічаць сябе вельмі кампетэнтнымі ў справах унукаў.

Надзін адзначае, што, няглядзячы на адукацыю палітолага, у Беларусі працу па спецыяльнасці ёй знайсці было б не так лёгка.

— Я магла б быць уласным карэспандэнтам якойсьці нямецкай газеты, але, на жаль, у Беларусі няма нямецкіх журналістаў – усе яны працуюць з Масквы, — паціскае плячыма палітолаг.

Маладая пісьменніца прызнаецца, што калісьці пачынала пісаць дысертацыю пра беларускія аграсядзібы і нават яе пачала. Але, будучы цяжарнай, вырашыла не працягваць.

— Я не зусім навуковец, таму спроба дысертацыі ўжо ў мінулым. Але я вельмі хацела б мець сваю сядзібу, каб займацца яе ўладкаваннем. Мой свёкр кіруе сплавамі па р. Нарачанцы — будзе што прапанаваць турыстам будучай сядзібы, — усміхаецца Надзін.

Напрыканцы я зноў вяртаюся да размовы аб дзецях. Дзецях-білінгвах з сям’і Лашукоў.

— Мы з мужам не загадваем іх будучыню, — кажа Надзін. — Яны вырастуць і самі выбяруць свой шлях. Важна аднак, каб яны жылі з дзвюмя культурамі, якія ёсць у іх бацькоў. Мелі нямецкую і беларускую душу. У мяне, думаю, беларуская душа ўжо з’явілася — у Беларусі я адчуваю сябе як дома.

Ілья Лапато, фота аўтара

gazetaby.com

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 27.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 27.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 27.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 27.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 27.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип