• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
28.08.2023 | Тэатр

Опера «Дзікае паляванне караля Стаха» Беларускага свабоднага тэатру трапіла ў шорт-ліст The Guardian

Спектакль трапіў у адзін спіс з “Макбэт” з удзелам Ральфа Файнса, “Каралём Лірам” з удзелам Кенэта Брана ды балетам па Black Sabbath.

Пастаноўкай рамана Уладзіміра Караткевіча займаліся Мікалай Халезін і Наталля Каляда. Лібрэта напісаў паэт Андрэй Хадановіч, а музыку – Вольга Падгайская. Дырыжорам стаў Віталь Алексяёнак.


Дзікае Паляванне Караля Стаха
Анонс спектакля "Дзікае паляванне караля Стаха". 

“Гатычны нуар Беларускага Свабоднага тэатра, заснаваны на рамане Уладзіміра Караткевіча 1964 года, натхнёны ўсходнееўрапейскім фальклорам, ён распавядае гісторыю маладой спадчынніцы, якая спрабуе вызваліцца ад злога праклёну”, - так анансуе беларускі спектакль The Guardian.

У пастаноўцы прымаюць удзел акцёры, спевакі і музыкі з Беларусі і Украіны. Многія з іх вымушаныя былі пакінуць свае родныя краіны з-за вайны або дыктатуры.

«На першым этапе нас было каля паўсотні чалавек з шасці краін свету, але калі мы пачнём другі сэт у Лондане, мы «вырасцем» амаль удвая. Гэта самы маштабны праект у гісторыі Belarus Free Theatre, і цалкам дакладна — адзін з самых значных і смелых.
Вакалісты, акцёры, мастакі, музыканты, кінагрупа, менеджары, прадзюсары — усе адпрацоўвалі на 100 працэнтаў, без адзінага канфлікту, што адбываецца досыць рэдка ў вялікіх групах, якія збіраюць такую колькасць творцаў у адзіны арганізм» — напісаў Мікалай Халезін на сваёй старонцы на фэйсбуку.


Андрэй Хадановіч, Вольга Падгайская, Наталля Каляда, Юлія Сарві, Мікалай Халезін, Віталь Алексяёнак.Фотаздымак са старонкі ў фэйсбуку.

«Дзікае паляванне караля Стаха» — адзін з самых вядомых твораў пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. У ім распавядаецца гісторыя этнографа, які трапляе ў шляхетны маёнтак. Гаспадыня маёнтка — маладая дзяўчына, на род якой накладзена пракляцце.

Па словах Мікалая Халезіна, аўтары спектакля хацелі надаць гэтай гісторыі новае адценне, спалучыўшы оперных спевакоў з акцёрамі сцэны, класічных музыкаў з новымі тэатральнымі тэхналогіямі.

«Яшчэ адным з нашых намераў было абʼяднаць некаторых таленавітых артыстаў, якія сёння не могуць выступаць у сябе на радзіме. Уладзімір Караткевіч здолеў знайсці свой шлях да чытача нават пры камуністычным савецкім рэжыме, уплятаючы праўду і актуальнасць у радкі сваіх раманаў. Гісторыя расстаўляе ўсё па сваіх месцах, і гэта менавіта тое, чаго мы спадзяемся дасягнуць у «Дзікім паляванні караля Стаха», — распавёў Халезін выданню Broadwayworld.

У Лондане спекталь будуць паказываць 14 -16 верасня ў Barbican Theather. Квіткі можна набыць на сайце тэатру.

Чытайце яшчэ: «Усё вырашаецца ў першыя 15 хвілін». Віталь Алексяёнак распавёў, як стаў дырыжорам Нямецкай оперы на Рэйне


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі

23 верасня 1771 году ў бітве пад мястэчкам Сталовічы, як аказалася, вырашаўся лёс Рэчы Паспалітай. Тады яшчэ ніхто...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта

Калі дарослы чалавек, юрыст, эмігруе ў чужую краіну, з цалкам іншай сістэмай права, мовы якой не ведае — у яго...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву

Сезон збору ўраджаю шпарка ідзе да завяршэння, аднак сезон лясных грыбоў у самым разгары. У апошнія дні верасня...

valiancina_shauchenka
Музыка

Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент

У новым выпуску рубрыкі «Гітара Мулявіна» паразважаем пра ўстойлівыя вобразы вадзянікоў, лесавікоў і русалак, бо два...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Музыка
    Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    Культура Грамадства
    «Ідзём шляхам Паўночнай Карэі». Сяргей Будкін пра новыя патрабаванні да арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў у Беларусі
    Краіна
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    Вандруем разам
    Вандруем па Магілёўшчыне: што паглядзець у Мсціславе
    Грамадства Замежжа
    У Гданьску праходзіць 11 Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі
    Гісторыя
    Як Альгерд і Кейстут стварылі братэрскі хаўрус? Тлумачыць у відэа прафесар Алесь Краўцэвіч
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня
    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў
    Грамадства
    Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»

Афіша

  • 23.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 23.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 23.09 — 24.09МІЖНАРОДНЫ КАНГРЭС ДАСЛЕДЧЫКАЎ БЕЛАРУСІ Ў ГДАНЬСКУ
  • 23.09Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»
  • 23.09Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі
  • 23.09Багач святкуюць у Дукоры
  • 23.09Вераснёўскі фэст у Жылічах

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
    • Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі адкрыўся ў Варшаве. Чым запомніўся першы дзень
    • Ці быў выхад з СССР незаконным?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип