«Усё ўсюды і адразу» — лепшы фільм. Абвешчаны пераможцы прэміі «Оскар-2023»

У Лос-Анджэлесе прайшла 95-я цырымонія ўручэння ўзнагарод Амерыканскай кінаакадэміі. Лідарам па колькасці атрыманых статуэтак стаў фільм «Усё ўсюды і адразу» рэжысёраў Дэна Квана і Дэніэла Шайнерта. Ён атрымаў адразу 7 узнагарод, у тым ліку як лепшы фільм.


oskar.jpg
 Фота: landonnordeman / Instagram

Таксама стужка атрымала статуэткі за лепшую рэжысёрскую працу, лепшы мантаж і лепшы арыгінальны сцэнарый. Актрыса Мішэль Еа, якая сыграла галоўную ролю ў гэтым фільме, атрымала «Оскара» як лепшая актрыса. Узнагароду за лепшыя жаночую і мужчынскую ролю другога плана атрымалі Джэймі Лі Кёрціс і Ке Хюі Куан, якія здымаліся ў фільме «Усё, усюды і адразу».

Оскар за «Лепшы паўнамэтражны дакумэнтальны фільм» атрымаў фільм Дэніэла Роэра пра «Навальны». У час цырымоніі ўзнагараоджання на сцэну выйшлі жонка Аляксея Навальнага і дзеці. 

Screenshot_10_137.png
Фота:instagram.com/theacademy

Спіс пераможцаў у іншых намінацыях:

  • Лепшы анімацыйны фільм: «Пінокіа» Гільерма дэль Тора;

  • Лепшая аператарская праца: Джэймс Фрэнд — «На Заходнім фронце без перамен»;

  • Лепшы грым і прычески: «Кіт»;

  • Лепшы дызайн касцюмаў: Рут Картэр— «Чорная Пантэра: Ваканда навекі»; Лепшы фільм на замежнай мове: Эдвард Бергер — «На Заходнім фронце без перамен»;

  • Лепшы дакументальны короткаметражны фільм: «Заклінальнікі сланоў» Карцікі Гансалвеса і Гуціт Монгі з Індыі.

  • Лепшы адаптаваны сцэнарый: Сара Полі — «Жанчыны гавораць»;

  • Лепшая праца мастака-пастаўшчыка: Крысціян Гольдбек і Эрнесцін Хіпер «На Заходнім фронце без перамен»;
  • Найлепшы арыгінальны саўндтрэк: «На Заходнім фронце без перамен» (Фолькер Бертэльман);
  • Лепшыя візуальныя эфекты: «Аватар: Шлях вады» Джэймса Кэмерана;
  • Лепшы гук: «Топ Ган 2: Мэверык» Джозэфа Касінскі;
  • Лепшая песня Naatu Naatu з індыйскага фільма «RRR: Побач раве рэвалюцыя».