Сёння на ютуб-канале опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук адзбудзецца прэм’ера кліпа на ўкраінскую народную песню «Ой, у лузі червона калина», якую яна выканала пад гітарны акампанемент блогера Андрэя Павука.
«Песня-гімн украінскіх Сечавых стральцоў "Ой, у лузі" стала сімвалам стойкасці і мужнасці ўкраінскага народа перад расійскай агрэсіяй. Выкананнем гэтай натхняльнай песні мы выказваем Украіне сваю падтрымку, павагу і салідарнасць. Мы адчуваем столькі болю і гневу з-за гэтай бесчалавечнай вайны. Але разам з тым, захапляемся сілай духу ўкраінцаў, іх прагай да жыцця і свабоды», — такімі словамі суправаджае прэм’еру Маргарыта Ляўчук
Нагадаем, што Ляўчук у сувязі з пераследам у Беларусі, пачатым падчас яе гастроляў у Літве, вымушана застаецца там з сярэдзіны восені 2020 года. Зараз у Беларусі на яе ўзбуджана крымінальная справа.