Дзіцячая кніга пра грошы Бода Шэфера «Сабака Мані», якая выйшла ў выдавецтве «Папуры» расказвае пра лабрадора, які апынуўся геніяльным фінансавым кансультантам.
Пераклад кнігі Бода Шэфера "Сабака Мані" на беларускую мову зрабіў Ігар Крэбс, дызайн вокладкі — Святлана Міхалап, паведамляе "Папуры".
Кніга апавядае, як дзяўчынка Кіра знаходзіць на вуліцы параненага лабрадора і забірае сабаку да сябе. Аказалася, што сабака Мані добра разбіраецца ў фінансах.
Сабака Мані і Кіра раскажуць маленькім чытачам, як:
— правільна размяркоўваць грошы
— зарабляць больш
— пазбавіцца ад даўгоў
— атрымліваць высокі даход ад укладаў
— дасягнуць дабрабыту, нават калі цяпер з грашыма пакуль не ўсё добра.
У планах выдавецтва «Папуры» на гэты год яшчэ новая кніга пра Мешу ад пісьменніцы Надзеі Ясмінскай і мастачкі Кацярыны Дубовік; дзве часткі легендарных дзённікаў дасведчанага нячысціказнаўцы «Беларускія нячысцікі. Лясныя» і «Беларускі нячысцікі. Водныя і балотныя» ад аўтара і ілюстратара Артура Басака пры ўдзеле Аліны Длатоўскай; «Тры таварышы» Эрыха Марыя Рэмарка ў перакладзе на беларускую мову Уладзіміра Папковіча, вядзецца праца таксама яшчэ над адным класічным раманам Эрыха Марыі Рэмарка «На заходнім фронце без змен». Пераклад на беларускую робіць Сяргей Матырка.