• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.01.2023 | Грамадства Спорт

Па лёдзе і па сумётах: ці варта адмаўляцца ад бегавых трэніровак зімой?

Як перавесці прабежкі ў зімовы рэжым, Слушна спыталі ў старшыні грамадскага аб'яднання «Спартыўны клуб Run4Fun» і кіраўніка школы бегу Run4Fun Аляксея Чамаданава.


Як бегаць зімой на вуліцы?

Як бегаць зімой на вуліцы?

Барацьба з сумненнямі і падрыхтоўка

Калі ў вас ужо ёсць летняя праграма трэніровак, то можаце прытрымлівацца яе і з надыходам зімы. Усё залежыць ад мэтаў, што вы ставіце перад сабой. Таму для пачатку вызначыце, для чаго бегаеце.

«Вы хочаце схуднець? Хочаце рабіць зарадку? Альбо прабегчы дыстанцыю? Пяць, дзесяць кіламетраў, паўмарафон, марафон? Толькі пасля гэтага можна казаць пра праграму трэніровак», – сцвярджае Аляксей.

А што рабіць пачаткоўцам, якія так доўга адкладалі пачатак прабежак і ў выніку дачакаліся зімы? Можа, лепш не трэба выганяць сябе на мароз?

«Калі вы вырашылі пачаць бегаць, то бярыце красоўкі – і наперад. Лепш не адкладаць свае пачынанні на панядзелак ці вясну. Ваша жаданне проста можа загаснуць. Але калі пачнеце, то да вясны станеце ўжо падрыхтаваным аматарам бегу і, можа, нават паўдзельнічаеце ў якіх-небудзь спаборніцтвах, – раіць Аляксей. – Я рэкамендую вызначыць мэтавы забег. Гэта будзе вас больш матываваць. Бязмэтавыя прабежкі звычайна хутка заканчваюцца, таму што ў вас з'яўляюцца іншыя планы, што перашкаджаюць засяродзіцца на сваім здароўі».

Час для прабежак

Тут усё залежыць ад распарадку вашага працоўнага дня.
«Я аддаю перавагу бегу раніцай, далей займаюся астатнімі справамі. Але наогул, камфортней бегаць увечары, калі лепш успрымальнасць да нагрузак, паколькі арганізм у большым тонусе», – рэкамендуе эксперт.

Касцюм і абутак для зімовай прабежкі

абутак для зімовай прабежкі

«Для трэніровак на вуліцы зімой неабходна балоневая куртка з сучасных тэхналагічных матэрыялаў. У ёй павінны быць паветраадводы. Таксама патрэбны ўцепленыя легінсы. Некаторыя аддаюць перавагу тэрмабялізне. Яна на самай справе больш функцыянальная. Але, як правіла, людзі адштурхоўваюцца ад бюджэту. Зараз выбар экіпіроўкі вельмі вялікі», – кажа Аляксей.

Важная дэталь у гардэробе зімовага бегуна – галаўны ўбор. Пры тэмпературы да -5°С падыдзе баф.

«Гэта такая тонкая тканкавая рэч у форме доўгай трубы, з якой можна зрабіць шалік, шапку, павязку, – тлумачыць эксперт. – Ёсць таксама павязкі лягчэйшыя і цяплейшыя. І, нарэшце, шапкі. Рэкамендую браць сінтэтычныя, таму што яны не назапашваюць вільгаць. Некаторыя вытворцы нават робяць прарэз для коскі, што вельмі зручна для дзяўчат ... і хлопцаў з коскамі».

Не эканомце на нагах, заклікае Аляксей, прапаноўваючы набываць фірмовы бегавы абутак:

«І не эканомце, таму што нават у вядучых вытворцаў ёсць бюджэтныя мадэлі, якія не праслужаць доўга і тым самым сапсуюць уражанні пра марку. Больш дарагія мадэлі зручнейшыя і служаць даўжэй».

Як і куды бегчы?

Як і куды бегчы зімой

Нарэшце, вы ў поўнай амуніцыі стаіце і разважаеце, у які бок лепш бегчы. Паслухаем гарадскога бягуна са стажам.

«Узімку, як і ўлетку, лепш бегаць у парках. Пажадана па грунтавым пакрыцці. Але цяпер у вялікіх гарадах ёсць крытыя манежы. Акрамя таго, з'яўляюцца школы бегу, да якіх можна далучыцца за пэўную плату, і тады вы хутка знойдзеце не толькі месца для трэніровак, але і аднадумцаў», – раіць Аляксей.

Але перш чым пачаць бег, варта добранька размяцца.

«Размінацца трэба аднолькава добра і летам, і зімой. Хіба што ўзімку дадаць інтэнсіўнасці. Размінку рэкамендуюць рабіць зверху ўніз. Спачатку размінаем шыйныя пазванкі кругавымі рухамі, затым – плечавы пояс, паяснічны аддзел, потым ідуць выпады, нахілы цела ўніз», – апісвае эксперт і прапануе ўзгадаць школьныя ўрокі фізкультуры, на якіх вас дакладна вучылі размінацца.

Абавязкова вазьміце з сабой на трэніроўку цёплы напой

Падчас бегу вы пацееце, губляючы патрэбную арганізму ваду. У выніку пачынае мучыць смага.

Гэта можа быць салодкі чай, лепш гарбата, можна ўзяць проста ваду. Зараз прадаюцца і так званыя ізатанічныя напоі, якія спрыяюць хуткаму аднаўленню арганізма. У любым выпадку, часцей за ўсё вы прыходзіце дадому і п'яце. Аднак, незалежна ад часу года, пасля трэніроўкі не варта ўжываць халодныя напоі.

Ці трэба зімоваму бегуну мяняць свой рацыён?

Пасля прабежкі, аднак, хочацца не толькі папіць, але і паесці.

«Мне здаецца, зімой нам усім хочацца больш мяса, бегуны – не выключэнне. Аднак не рэкамендую есці мяса перад трэніроўкай», – кажа Аляксей.

Калі нездаровіцца: бегчы ці не бегчы?

Ці можна бегаць, калі нос злёгку пацёк і ў горле «пакусвае»? Бо ў халодны час рызыка падчапіць прастуду большая.

«Калі вы злёгку прастуджаныя, дайце сабе дзень на аднаўленне. Лепш выдаткуйце ўсе сілы на больш хуткае выздараўленне», – рэкамендуе эксперт.

І напрыканцы: стаўце правільныя мэты ў жыцці і смялей да іх крочце! А калі трэба тэрмінова, то бяжыце!

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць на платформе «Кніжны воз», — паведамляецца на старонцы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць

Такі адказ мясцовых уладаў на свой зварот аб зносе помніка Ларысе Геніюш на Зэльвенскіх могілках атрымала праўладная...

valiancina_shauchenka
Культура

Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»

У музеі «Лошыцкая сядзіба» прайшла творчая сустрэча вядомага беларускага этнографа, фалькларыста і музыканта Івана...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы

Ці даводзілася вам хоць аднойчы пабываць у рэспубліканскім ландшафтным заказніку Ліпічанская пушча? Калі не, тады...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Культура
    Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Грамадства
    Францыя. Мы маем права на паўстанне
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам

Афіша

  • 29.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Ганна Янкута і Ігар Крэбс у Вільні

  • 29.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 29.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 29.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 29.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 29.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 29.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 29.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип