• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
25.01.2017 | Грамадства

Пабачыў свет першы зборнік Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта «Палітыка і грамадства ў Беларусі»

Дэпартамент сацыяльных і палітычных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) у супрацоўніцтве з Фондам Конрада Адэнаўэра пачаў ажыццяўляць праект па выданні малавядомых і маладаступных у Беларусі крытычных паліталагічных даследаванняў нядаўніх выпускнікоў паліталагічных праграм ЕГУ.

KAS_BE

Першы зборнік прац маладых палітолагаў і паліталагіняў, якія навучаліся ў ЕГУ на праграме «Паліталогія і еўрапейскія даследаванні», ахоплівае такія сферы, як палітычная сацыялогія, палітычная культура і гендарная паліталогія. Пры гэтым усе даследаванні тычацца Беларусі, і ў гэтым галоўная скіраванасць тэкстаў і зборніка – аналіз малавядомых тэм палітычнага ва ўмовах Беларусі. Гэтым зборнікам ЕГУ падкрэслівае яшчэ раз накіраванасць палітычнай навукі, што развіваецца ў межах універсітэта, пераважна на беларускую тэму. Такім чынам, мэтай зборніка з’яўляецца папулярызацыя паліталагічных даследаванняў аб Беларусі і адначасова дэмаргіналізацыя беларускай незалежнай палітычнай навукі.

У першым зборніку прадстаўленыя працы Аляксандра Герасіменкі («Палітычны ўдзел і інтэрнэт-платформы: як новыя камунікацыйныя тэхналогіі дапамагаюць беларускім грамадскім актывістам»), Таццяны Шапуцькі («Палітычная міфатворчасць ў Беларусі ў перыяд 1994–2010 гг.: дыскурс кіруючай эліты»), Вольгі Гайдук («Палітычныя святы як спосаб фармірвання ўяўленняў аб нацыі і дзяржаве ў Беларусі, 1996–2014 гг.»), Дар’і Масланавай («Грамадзянская і палітычная актыўнасць беларускіх студэнтаў: аналіз на прыкладзе студэнтаў ЕГУ»)  і  Ганны Марціновіч («Параўнальны аналіз узроўню гендарнай роўнасці Францыі, Літвы і Беларусі»).

Анлайн-версія зборніка даступна для чытачоў па-беларуску і па-англійску.

ЕГУ і Фонд Конрада Адэнаўэра разлічваюць на тое, што дадзены зборнік стане рэгулярным і будзе пастаянна знаёміць чытача з навінкамі паліталагічнай думкі Беларусі і палітычнага аналізу. У гэтым супадаюць  жаданнні ЕГУ і Фонда Конрада Адэнаўэра наблізіць даследчую частку да практычнай і паспрыяць кансалідацыі і дэмакратызацыі Беларусі праз навуковы, інтэлектуальны, адкрыты да дэбатаў і роздуму канал.

Зборнік прызначаны перадусім для еўрапейскіх і беларускіх палітыкаў, актывістаў, палітолагаў, а таксама для ўсіх тых, хто цікавіцца альтэрнатыўнай ведай аб Беларусі.

Па словах кіраўніка беларускага аддзялення Фонда Конрада Адэнаўэра д-ра Вольфганга Зэндэра: «Пасля нядаўніх палітычных працэсаў у Беларусі і вакол яе, краіна патрапляе ўсё больш у прастору ўвагі еўрапейскай палітыкі. Дадзеная публікацыя дазваляе нам павысіць даступнасць аналітычных справаздачаў, якія прапануюць аб’ектыўныя і актуальныя вынікі даследванняў для экспертаў, вучоных і палітыкаў. Мы ганарымся ўдзелам у гэтай новай форме супрацоўніцтва з ЕГУ».

Пачынаючы з афіцыйнага аднаўлення працы ў Вільні ў 2006 годзе, ўніверсітэт скончылі 192 бакалаўра і магістра паліталогіі. На сённяшні дзень ЕГУ ажыццяўляе навучанне па наступных паліталагічных праграмах:

  • Бакалаўрская праграма двайнога дыплома «Сусветная палітыка і эканоміка» (рэалізуецца ў супрацоўніцтве з Універсітэтам Вітаўта Вялікага ў Коўне);
  • Магістарская праграма «Публічная палітыка».

Па ўсіх пытаннях, якія датычацца зборніка, просім звяртацца да кіраўніка Акадэмічнага дэпартамента сацыяльных і палітычных навук дац. Анрэя Сцяпанава па эл. пошце [email protected].

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Кіно

Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва

Беларускія вучоныя перадалі ў дзяржархіў зняты 60 гадоў таму дакументальны фільм «Старажытны беларускі народны тэатр». ...

valiancina_shauchenka
Культура

Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Культура беларускай дудкі на Гродзеншчыне» будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ

У залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь зараз працуе выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»

Гэта не мы пішам тэксты. Гэта тэксты гадуюць — і ратуюць — сваіх райтараў. У новым выпуску падкасту «Літрадыё»...

Апошнія навіны

    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 27-28 траўня
    Грамадства Літаратура
    Паўдзельнічай ў конкурсе ад выдавецтва «Тэхналогія» і атрымай кнігу «На што хварэў Скарына» бясплатна
    Вандруем разам
    Вандруем з «Будзьма!»: што паглядзець у Лагішыне і Пагосце-Загародскім
    Гатуем з «Будзьма!» Навіны "Будзьма!"
    Кулеш па-палеску. Каша часоў Баторыя для вандровак і паходаў
    Замежжа
    Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    Грамадства
    Абвешчаны збор сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка Змітраку Бядулю
    Грамадства Музыка
    Першаму пілоту падрыхтавацца! Фонк па-беларуску і рок-рэлізы тыдня

Афіша

  • 29.05 — 28.05

    Беларускія выдаўцы і літаратары на міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип