У Варшаве пачынаюцца заняткі па мужчынскіх традыцыйных спевах

У Варшаве 20 ліпеня распачынаюцца заняткі па мужчынскіх традыцыйных спевах, якія будзе праводзіць Сяржук Доўгушаў, паведамляе тэлеграм-канал Tradycyja.


Afiša Mužčynskija tradycyjnyja śpievy

Мужчынская спеўная традыцыя — адна з найцікавейшых з’яў беларускай культуры. Гістарычна склалася, што мы пра яе ведаем вельмі мала. У той час, калі жанчыны ў асноўным спявалі каляндарна-абрадавыя, сямейна-абрадавыя песні, у мужчын быў адмысловы рэпертуар: маладзецкія, касарскія, бяседныя, лірычныя, вайсковыя, сацыяльныя, жартоўныя песні.

На заняткі запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Удзел бясплатны, але трэба зарэгістравацца па спасылцы.

Сустрэча адбудзецца 20 ліпеня ў 19:00, па адрасе: Imaguru, Twarda 14/16. Rondo ONZ

Паслухаць як гучаць унікальныя мужчынскія спевы можна тут