5 жніўня ў Мінску пачынае працу SQUIZ, які ўваходзіць у топ-3 самых паспяховых квізаў Масквы

SQUIZ — гэта камандныя інтэлектуальныя гульні ў барах па вечарах. Квіз-рух не губляе папулярнасці многія гады: паспрабаваўшы аднойчы, вы захочаце зноў адчуць кураж і дух спаборніцтва! Нездарма па ўсім свеце праводзяцца чэмпіянаты па гэтай гульні, а паспяховыя яе варыянты імгненна абрастаюць дзясяткамі франшыз ў розных гарадах, як гэта і адбылося з SQUIZ.


squiz1.jpg

Квіз у перакладзе з англійскай мовы — віктарына. Менавіта з Вялікабрытаніі па ўсім свеце распаўсюдзілася ідэя праводзіць у барах рэгулярныя сяброўскія сустрэчы з займальнай гульнёй у пытанні і адказы. Правілы простыя: у адной камандзе можа быць ад 2 да 8 чалавек, а каманд у турніры — ад 20 да 40. Пытанні зачытваюцца вядучым і дубліруюцца на экранах, адказы каманды ўпісваюць у бланкі і здаюць іх напрыканцы раўндаў.

Фармат SQUIZ падыдзе для любога віду адпачынку. Акрамя класічнага каманднага спаборніцтва ў бары, можна сабрацца сваім офісам на арыгінальны карпаратыўны тымбілдынг або правесці анлайн-бітву з сябрамі з розных гарадоў, не выходзячы з хаты. Для ўдзелу ў SQUIZ ўзровень эрудыцыі і наяўнасць вопыту ў інтэлектуальных гульнях не важныя! Ад вас не патрабуецца ніякай падрыхтоўкі, галоўнае — узяць з сабой добры настрой.

squiz.jpg

Дарэчы, на гульнях можна смачна есці, піць і гучна радавацца сваім правільным адказам. А яшчэ самыя кемлівыя каманды ўзнагароджваюцца унікальнымі і карыснымі прызамі. За меню і атмасферу вечара адкрыцця 5 жніўня адказвае бар-караоке «Сябры». Так-так, SQUIZ пройдзе ў адным з найбуйнейшых і найбольш папулярных месцаў горада. А настрой камандам створыць шоўмэн Павел Шастакоў — вядомы КВЗэшнік, тэле-і радыёвядучы. Калі ў вас няма каманды, а згуляць хочацца, то вам дастаткова проста прыйсці — адміністратары падбяруць для вас кампанію на месцы. А гэта значыць, што за вечар можна не толькі адпачыць карысна для кругагляду, але і абзавесціся новымі знаёмствамі.

Калі: 5 жніўня ў 19.00 (і далей па раскладзе)
Дзе: бар-караоке «Сябры» (вул. Кульман, 40)
Колькі: 10 BYN з удзельніка Інфо: +375 29 351 60 70
Запісацца на гульню: squiz.by

Паводле прэс-рэлізу