• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.01.2019 | Навіны "Будзьма!"

Пачынаем Новы год з “Будзьма беларусамі!” і “Саюзам беларускіх пісьменнікаў”

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і грамадскае аб’яднанне “Саюз беларускіх пісьменнікаў” працягваюць радаваць сваіх сяброў новымі творчымі імпрэзамі ды цікавымі сустрэчамі.

Так, 15 студзеня гасцінная дзіцячая бібліятэка № 3 і яе ўдзячныя чытачы сустракалі тэатрык “Лямцавая батлейка”, які у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” паказаў спектакль “Мама Му, Крумкач і Каляды”. Акторкі тэатра Вераніка Фаміна і Наталля Леванава разам з гледачамі паўтарылі адмысловыя беларускія словы і выразы, а потым адправіліся ў цудоўнае падарожжа па казках шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр. Услед за кароўкай Мамай Му і яе сябрам Крумкачом усе пераносіліся то ў святочна ўпрыгожаны хлеў, то ў заснежаны зімовы лес. Хваляваліся за крыўдлівага Крумкача, смяяліся з гарэзы Мамы Му, задумваліся над важнымі пытаннямі: лепш падарункі атрымліваць ці рабіць самому? Які павінны быць падарунак, каб парадаваў? Ці толькі падарункамі можна выказаць сваю любоў? І інш. А напрыканцы сустрэчы ўсе зрабілі цудоўныя падарункі – паштоўкі з Мамай Му і Крумкачом!

 

 

 

17 студзеня Баранавіцкую цэнральную бібліятэку наведала намеснік старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення “Саюза беларускіх пісьменнікаў” Валянціна Осіпава. На творчую імпрэзу сабраліся шматлікія аматары паэзіі: удзельнікі літаратурна-музычнай гасцёўні “Крыніца”, члены літаратурнага аб’яднання “Ліра”, а таксама сябры вядомай баранавічскай паэткі-барда Галіны Ліс, якая ў гэты дзень адзначала свой юбілей.

Напачатку імпрэзы, ад імя Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі “Будзьма беларусамі!”, Валянціна Осіпава павіншавала юбіляршу, пажадала ёй далейшых поспехаў на ніве беларускай славеснасці і ўзнагародзіла двухтомнікам Васіля Быкава і сувенірамі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Паэтка распавяла слухачам пра дзейнасць кампаніі на карысць нацыянальнай культуры, зрабіла невялікі экскурс у гісторыю літаратурнай Берасцейшчыны. Затым прачытала нізку вершаў аб месцы паэта ў грамадстве і яго высокім прызначэнні:

Хто адкажа: якая рацыя
Выстаўляць на агульны агляд
Таямніцу пачуццяў і роздумаў?
Відаць, мала ў паэтаў розуму…
Што іх вабіць да неба – слава?
Але ж ведаюць: слава – дым…
І які кошт жабрацкаму “брава”,
А тым больш, калі пасмяротнаму?
Ды паэтаў – дзіўная справа! –
Не шкадуе, але гадуе
Свет стагоддзе кожнае спраўна.
Хто яны: адэпты маралі ці прарокі?
А, можа, вар’яты, што з пагардай глядзяць на ганенні?
Дзівакі? Кандыдаты ў геніі?
Немагчыма прыйсці да высновы…

Выпрабоўвае лёс, ды, на шчасце,
Не спыняецца шэсце Слова!
Няма іншага шляху паэтам,
Бо імкненне да зорнага свету
Прыцягненне зямное засціць.

З вялікай цікавасцю прысутныя ўспрыймалі ўзнёслыя вершаваныя творы, многія і самі дзяліліся сваёй творчасцю. Акрамя вершаў у зале прагучала шмат музычных твораў на словы мясцовых паэтаў.
Свята паэзіі прайшло на высокай лірычнай хвалі. Удзельнікі былі вельмі ўдзячны арганізатарам за ўзнёслы настрой, з якім пакідалі цэнтральную бібліятэку.

 

 

 

 

 

 

“Будзьма з Міцкевічам і Беларуссю!” – пад такой назвай 18 студзеня творчы дуэт у складзе Таццяны Грыневіч-Матафонавай і Міхася Скоблы выступіў у Баранавіцкай СШ №14. Першапачаткова сустрэча мелася адбыцца ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры, але там не змясціліся ўсе ахвотныя паслухаць сталічных творцаў. Урэшце імпрэза адбылася ў актавай зале.

Спадар Міхась, прыгадаўшы, што зусім нядаўна адзначаліся 220-я ўгодкі Адама Міцкевіча, расказаў пра яго сядзібу-музей у Завоссі (нягледзячы на блізкасць таго Завосся да горада, баранавіцкія школьнікі прызналіся, што ні разу там не былі). А таксама пазнаёміў вучняў са сваімі перакладамі з Міцкевіча, якія толькі што пабачылі свет у кніжнай серыі “Паэты планеты”.

Юныя землякі знакамітага паэта спыталіся: ці цяжка перакладаць генія? “Вельмі цяжка, – шчыра прызнаўся Міхась. – Да таго ж неабходна ўлічваць наробак папярэднікаў. Скажам, да мяне знакамітую баладу “Тры Будрысы” пераклаў сам Янка Купала. Але мяне адразу насцярожыла, што міцкевічаўскі радок “Niech litewskie prowadza was bogi” па волі Купалы прагучаў як “На вайне не шкадуйце ўспамогі”. Але Міцкевіч словы Літва, ліцвін, літоўскі ўжываў з вялікай пашанотай (у яго нават мядзведзь-ліцвін належыць да найвышэйшай мядзведжай касты), і таму апека літоўскіх багоў у яго – як найвышэйшая ступень абароны. Так што даводзіцца часам карэктаваць і класікаў,” – падагульніў госць, перайшоўшы да ўласных вершаў-віктарын.
У выкананні Т. Грыневіч-Матафонавай прагучалі песні на вершы Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, У. Някляева і С. Сокалава-Воюша. Цёплай і цікавай атрымалася сустрэча.

 

 

 

P.S. Калі Вы жадаеце зладзіць цікавую сустрэчу з ГКК “Будзьма беларусамі!” і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” у сваёй мясцовасці, пішыце на скрыню: [email protected] – будзем рады новым сябрам!

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka

У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

Сёння ў Коўне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка грамадскаму дзеячу Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, аўтару эскіза бел-чырвона-белага...

valiancina_shauchenka
Грамадства Кіно

Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка

1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Юлі Шатун «Межы». Гэта ўжо другі беларускі фільм,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў

Дзень еўрапейскіх аўтараў — гэта ініцыятыва Еўрапейскай камісіі пад кіраўніцтвам еўракамісара Марыі Габрыэль. Ініцыятыва мае...

valiancina_shauchenka
Музыка

Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі

Лявон Вольскі парадаваў сваіх прыхільнікаў шыкоўным падарункам да 105-х угодкаў БНР. Напярэдадні Дня Волі, 24 сакавіка,...

Апошнія навіны

    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць
    Забавы Захапленні
    Талерка ў тэхніцы трафарэта. У Мінску праходзяць займальныя майстар-класы

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип