Супрацоўнікі браслаўскай рэдакцыі пры ініцыятыве гуртка «Дзыньдзік» агучылі старажытнае беларускае паданне пра вужыную каралеву. У Літве гэтая казка вядомая як «Эгле – каралева вужоў», беларускі варыянт пэўнымі момантамі адрозніваецца ад яе.
Тэкст падання запісаны ад Ганны Жакаўка з Радашковічаў, а тая пачула ад сваёй маці – Марыі Малішэўскай (11.05.1920 – †) родам з в.Вязынь Вілейскага р-ну. Тое, што гэтаму паданню больш за стагоддзе не выклікае сумневаў. У запісе прынялі ўдзел:
Сяргей Кезік – словы аўтара.
Вольга Патаповіч – старэйшая дачка (звядзенне гуку, эфекты).
Таццяна Пятушка – сярэдняя дачка.
Валянціна Бондар – малодшая дачка (асобны дзякуй).
Гальляш Сілява – вужыны кароль Якуб.
Таццяна Прашкевіч – дачка Якуба.
Спадзяёмся, слухачам спадабаецца нашая ініцыятыва, і гэта з’явіцца для нас добрым стымулам для далейшае працы ў падобным кірунку. Прыемнага праслухоўвання!
Інфармацыя паводле суполкі гуртка «Дзыньдзік» і “Браслаўскай звязды”
Тэгі: Браслаў