• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
19.06.2018 | Культура

Падарожжа на радзіму братоў Гарэцкіх

У год 125-годдзя класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага сябры ТБМ на чале з Аленай Анісім здзейснілі падарожжа на яго малую радзіму і наведалі дом-музей пісьменніка ў вёсцы Малая Багацькаўка.

Іныцыятыва сыходзіла ад старшыні мінскай гарадской арганізацыі ТБМ Аляксандра Давідовіча і старшыні Магілёўскага ТБМ Алега Дзячкова. Як гісторык і дасведчаны экскурсавод, спадар Алег прапанаваў насычаны маршрут з наведваннем мястэчка Княжыцы, Магілёва, Мсціслава і Пустынак. Пра ваколіцы Мінска распавёў яго калега Павел Мезаўцоў.

У Малай Багацькаўцы сябры ТБМ пазнаёміліся з экспазіцыяй літаратурнага музея Максіма Гарэцкага, філіяла Мсціслаўскага раённага гісторыка-археалагічнага музея. Ён быў заснаваны 15 студзеня 1993 года паводле загаду Міністэрства культуры. Крыніцамі дакументальных звестак з’явіліся ўспаміны брата М. Гарэцкага —Гаўрылы, дачкі пісьменніка Галіны, яго жонкі — дзіцячай пісьменніцы Леанілы Чарняўскай-Гарэцкай і малодшага брата Парфірыя. Экспазіцыя музея складаецца з літаратурнай часткі, якая прадстаўляе асноўныя этапы творчай біяграфіі пісьменніка, і этнаграфічнай.

Наведвальнікі пабачылі фотаздымкі Івана Кузьміча і Еўфрасінні Міхайлаўны Гарэцкіх, асобнікі кніг Максіма Гарэцкага, прадметы побыту. У драўлянай хаце жылі 12 чалавек. Дубовая калыска, прывязаная да столі, убраная рушнікамі, сведчыць пра тое, што вялікія адраджэнцы Беларусі гадаваліся ў сціплых умовах, але моц іх духа, грамадзянскія і патрыятычныя пачуцці дазвалялі ім дасягаць вышыняў у літаратуры і навуцы. На выставе знаходзіцца атэстат Каморніцкага агранамічнага вучылішча, дзе вучыўся Максім Іванавіч.

Экскурсавод распавяла пра розныя перыяды дзейнасці пісьменніка: багацькаўскі і першы горацкі (1893 — 1913 гг.), першы віленскі (1913-14 гг.), службу ў войску, смаленскі перыяд (1917-19 гг.) і другі віленскі перыяд (1919-23 гг.), працу ў Інбелкульце, выкладанне беларусазнаўства на рабфаку БДУ. Падрабязней яна спынілася на другім мінскім адрэзку жыцця пісьменніка (1928-30 гг.), працы ў Акадэміі навук БССР, распавяла пра абставіны яго арышта, пра вяцкі перыяд (1931-35 гг.) — працу ў высылцы і кіраўскі час (1935-37 гг.) — пра выкладанне літаратуры, арышт і заўчасны сыход з жыцця. Вандроўнікі разам з Аленай Анісім сфатаграфаваліся на ганку сядзібы і ў адным з пакояў.

Як адзначыў Алег Дзячкоў, пытанне аб пераносе дома-музея ў Мсціслаў, супраць якога выступаў акадэмік Радзім Гарэцкі, зараз ужо не ўздымаецца.

Падчас падарожжа сябры ТБМ пачулі цікавы аповед пра беларускіх мастакоў, звязаных з Магілёўшчынай: Апалінарыя Гараўскага, Вітольда Бялыніцкага-Бірулю, Мікалая Неўрава, Паўла Масленікава.

Падарожнікі спыніліся ў мястэчку Княжыцы, дзе нарадзіўся вядомы жывапісец ХХ стагоддзя Павел Масленікаў, і агледзілі каталіцкі касцёл ХVIII стагоддзя.

Алег Дзячкоў распавёў пра Калінінскую акругу, якая паспяхова праводзіла палітыку беларусізацыі ў 1924 годзе пад кіраўніцтвам Алеся Адамовіча.Тут выпускалася газета на беларускай мове “Наш працаўнік”, тут жылі і працавалі Уладзімір Дубоўка і Паўліна Мядзёлка.

Прывабным для турыстаў стаў факт, што вёску Александрыя заснаваў Аляксандр Іванавіч Хадкевіч —дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, мецэнат.

У Мсціславе сябры ТБМ агледзілі кармеліцкі касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі. Там захаваліся ўнікальныя фрэскі, архітэктурны дэкор. У старажытным касцёле адчуваецца прахалода даўніх камянёў і свежы павеў Святога Духа. Іншай велічнай архітэктурнай дамінантай горада з’яўляецца езуіцкі касцёл Святога Мікалая ХVІІ стагоддзя, пабудаваны ў формах ранняго барока. Падрабязна пра гісторыю горада вандроўнікі даведаліся з аповеда экскурсавода мясцовага гісторыка-археалагічнага музея Ларысы Уладзіміраўны Уласені.

У Мсціславе нарадзіўся, вучыўся і працаваў вядомы археолаг, ганаровы старшыня ТБМ, кандыдат гістарычных навук Алег Анатольевіч Трусаў. Тут ён паспяхова праводзіў археалагічныя раскопкі разам з Міхасём Ткачовым.

На замкавай гары Алег Дзячкоў звярнуў увагу турыстаў на валун, пастаўлены ў памяць Сямёна Лугвена Альгердавіча, родапачынальніка князёў Мсціслаўскіх, героя Грунвальдскай бітвы, фундатара праваслаўных святынь. Тут побач на пляцу ў жніўні традыцыйна праходзіць “Рыцарскі фэст”, у якім удзельнічаюць клубы гістарычных рэканструкцый з Мінска, Полацка, Барысава, Гродна і іншых гарадоў.

Потым гід прывёў турыстаў на крыніцу Тупічэўскай Божай Маці.Тупічэўскі праваслаўны манастыр быў заснаваны ў Мсціславе ў пачатку ХVІІ стагоддзя. У горадзе агледзілі два помнікі друкару XVI cтагоддзя Пятру Мсціслаўцу, які выдаў “Апостал”, ”Часоўнік”, “Евангелле Напрастольнае”, “Псалтыр”.

“Важна, што менчукі наведалі знакавыя месцы беларускай культуры — радзіму братоў Гарэцкіх, Магілёў, Мсціслаў, Пустынкі”, — сказаў старшыня Магілёўскага ТБМ Алег Дзячкоў.

Хараство, прыгажосць і душэўнасць вечара найлепш праявіліся на зваротным шляху. У аўтобусе з чытаннем вершаў выступілі паэткі Святлана Багданкевіч і Ядвіга Рай. Лейтматывам іх твораў было: “Не здавайце ў рабства Айчыну!” Прафесар Мікалай Іванавіч Савіцкі з глыбокім пачуццём прадэкламаваў вершы Максіма Багдановіча і Анатоля Сыса.
Бард Аляксей Галіч заспяваў пад гітару купальскія песні, і да яго ахвотна далучыліся вандроўнікі. Многім песні знаёмыя з дзяцінства. У хоры галасоў звонка гучаў голас старшыні ТБМ Алены Анісім. Потым бард перайшоў да твораў Сяржука Сокалава-Воюша, Эдуарда Акуліна. Голас яго быў напоўнены трапяткімі пачуццямі і пяшчотай.

Вандроўка адкрыла сябрам ТБМ новыя веды пра слынных дзеячаў культуры, мастацтва, навукі, паглыбіла знаёмства з архітэктурнымі забудовамі і помнікамі ХVII-ХVIII cтагоддзя, узбагаціла інфармацыяй пра знакамітых асобаў, якія паходзілі з Магілёўшчыны і прысвяцілі сваю дзейнасць гэтаму рэгіёну.

Эла Дзвінская, Новы Час

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна

Дачок Яраслава Мудрага ў краінах, дзе яны былі каралевамі, шануюць. Ім прысвячаюць творы. Аднак ні Анастасія, ні Ганна...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень

На мінулым тыдні пачаўся суд над Эдуардам Бабарыкам, віцебскаму арт-менеджару і музыку Уладзіміру Булаўскаму прызначылі...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца....

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Грамадства
    No Fate! Перарабіць мінулае, каб змяніць будучыню?
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand

Афіша

  • 30.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Беларускае мастацтва ды культура ў часы несвабоды»: дыскусія ў Празе

  • 30.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 30.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 30.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 30.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 30.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 30.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип