Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Выставы, дзень нараджэння Дукорскага маёнтка, купалле, інтэрактыўны тэатр жывых скульптур, перформанс, «кватэрнік» Дзяніса Дудзінскага — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!
Беларусь
Мінск і Мінская вобласць
Выстава рэпрадукцый «Рэнуар. Магія колеру» у Мінску
П’ер Агюст Рэнуар, знакаміты французскі мастак імпрэсіяніст, пакінуў адметны след у гісторыі жывапісу. Яго творы лічацца аднымі з самых значных і ўплывовых у свеце мастацтва. Рэнуар быў адным з заснавальнікаў імпрэсіянізму — мастацкага напрамку, які характарызуецца яскравымі фарбамі, лёгкасцю і дынамікай выяваў.
На выставе «Рэнуар. Магія колеру» будуць прадстаўлены рэпрадукцыі самых вядомых карцін мастака. Кожная рэпрадукцыя суправаджаецца апісаннем сюжэту і гісторыяй стварэння твора.
«Дукорская Брама»: 8 дзень нараджэння Дукорскага маёнтка
Дата: 1 ліпеня
Час: 14:00 (час мясцовы)
Месца: а/г Дукора, вул. Школьная, 15, Пухавіцкі раён
1 ліпеня хлебасольны гаспадар пан Лявон Оштарп рыхтуецца сустракаць гасцей у гонар 8 дня нараджэння абноўленага Дукорскага маёнтка
Наведнікі змогуць акунуцца ў побыт, культуру і вайсковую справу шляхты, пазнаёміцца са шляхецкім канём і даведаецца, ці так лёгка кружыцца ў бальным танцы і адолець самога Напалеона і яго вытанчаных фузілераў-грэнадзёраў.
Праграма святочнага дня:
14:00 – ганаровая сустрэча гасцей з жывой музыкай;
14:20 – конны выступ: шляхетныя паляўнічыя забавы;
15:00 – майстар-клас па шляхецкіх танцах;
15:30 – шляхецкія гульні і забавы ад Пана вядоўцы;
15:30 – паказ спектакля «Пан Твардоўскі» у традыцыйным лялечным тэатры Батлейка;
16:00 – вітанне ваяроў са складу французскага войска. Дэманстрацыя страявой падрыхтоўкі;
16:20 – конны выступ: шляхетная замалёўка «Няўдалыя сваты»;
17:00 – шляхецкія гульні і забавы ад Пана вядоўцы;
17:00 – паказ спектакля «Пан Твардоўскі» у традыцыйным лялечным тэатры Батлейка;
17:30 – культура і вайсковая справа шляхты;
18:00 – свецкая культура XIX стагоддзя: паказальныя танцавальныя выступы, майстар-класы па танцах.
18:40 – закрыццё свята.
Ад 12 гадзіны будуць дзейнічаць ваярскія лагеры са старадаўнімі гульнямі, ваярскімі інтэрактывамі, фотазонамі. Таксама там можна будзе пазнаёміцца з ваярскім побытам, модай розных стагоддзяў і пачаставацца тагачаснымі стравамі.
У праграме магчымыя змены!
Кошт квіткоў:
дзеці да 7 гадоў, інваліды 1-2 групы, ветэраны ВАВ – бясплатна;
дзеці 7-18 гадоў – 15 рублеў;
дарослыя – 25 рублёў.
Зніжка 10% усім падпісчыкам Дукорскага маёнтка.
Тэлефоны: +375 44 707 77 64, +375 33 357 77 64
Віцебск і Віцебская вобласць
Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне
У вясковай майстэрні мастачкі Лоры Паўлавай (вул. Азёрная, 2, в. Чаросава, Лепельскі р-н, Віцебская вобл.) працуе выстава мастака і настаўніка Рышарда Мая. Тут можна пабачыць 20 твораў рознага часу, у тым ліку апошніх гадоў.
Літва
Вільня
Інтэрактыўны тэатр жывых скульптур у Вільні
1 і 2 ліпеня ў Вільні адкрываецца інтэрактыўны тэатр жывых скульптур.
Вы зможаце ўбачыць жывыя скульптуры Залатога Рэжысёра, а таксама іншых артыстаў якія працуюць у гэтым жанры.
На адкрыцці тэатра з лазерным шоў выступіць адмысловы госць з Латвіі.
Праваднік па царстве цудаў Ле Маркіз, майстар ментальнай магіі Алег Нагорны, зачаравальныя ілюзіі Лазермана, жывая скульптура Камандора і стымпанк-канферансье...
Купіць квіткі можна тут.
Польшча
Варшава
«Купалле — ад батлейкі да рэйву» ў Варшаве
1 ліпеня ў Варшаве адмысловым фэстам «Купалле — ад батлейкі да рэйву» адкрываюцца Глабальныя дні беларускай культуры.
У праграме:
18 гадзін выдатнай музыкі без перапынку
Дзіцячая зона для маленькіх аматараў свята
І яшчэ шмат чаго цікавага. Завітвайце!
Уроцлаў
«Кватэрнік» Дзяніса Дудзінскага ва Ўроцлаве
1 ліпеня ва Ўроцлаве з літаратурным стэндапам на «кватэрніку» выступіць Дзяніс Дудзінскі.
Познань
Перфоманс Сяргея Шабохана і Ігара Шугалеева «Ich heiße Frau Troffea» ў Познані (16+)
2 ліпеня ў Познані у межах «Malta Festival Poznań» адбудзецца перфоманс Сяргея Шабохана і Ігара Шугалеева «Ich heiße Frau Troffea».
За тыдзень да фэсту ў гонар Сьвятой Марыі Магдалены ў 1518 годзе фрау Трафэя выйшла са свайго дому праз задні двор і нечакана для сябе самой пачала апантана танчыць на адной з вузкіх вулачак Страсбургу. Яна танчыла ўвесь дзень з ранку да позьняга вечара і ўсю ноч запар. На трэці дзень гэтых шалёных рухаў яна была цалкам зьнясіленая, пантофлі набрынялі крывёю, але спыніцца яна не магла. Нарэшце яе заразьлівы танец ахапіў увесь горад, выклікаўшы танцавальную эпідэмію, якая прынесла шмат ахвяраў.
Занураючыся ў гісторыю фрау Трафэі, выканаўца распавядае пра ўласны вопыт траўматычнай апантанасьці і бясконцых пошукаў свабоды, якія падаюцца балючымі і фатальнымі. Праз шок, выкліканы растаньнем з домам і са сваім мінулым, паглынуты прымусовай эміграцыяй зь Беларусі і пошукамі сябе, ён цалкам растае ў прыцягальнай бэрлінскай рэйв-культуры.
Эстонія
Талін
Беларускае Купалле ў Таліне
1 ліпеня Купалле святкуюць у Таліне, на беразе Талінскага заліва ў Эстонскім музеі пад адкрытым небам! Будуць плесці вянкі (зладзяць майстэрню), прыгатуюць на ўсіх беларускія стравы, пагуляюць з дзецьмі, паслухаюць канцэрт і раскладуць вялікае вогнішча.
Госць – Лявон Вольскі!
Прыходзьце сем'ямі, запрашайце ўсіх сваіх сяброў!
Нідэрланды
Гаага
Купалле ў Гаазе (дзень другі)
1 ліпеня некамерцыйная арганізацыя «МАРА — першае аб’яднанне беларусаў Нідэрландаў», запрашае на святкаванне Купалля!
Праграма:
16:00 Дзверы адчыняюцца.
16:30 — 17:30 Воркшоп па кераміцы.
16:30 — 17:30 Дзіцячы воркшоп па лепцы.
17:00 — 19:30 Майстар-клас па пляценню вянкоў, выстава-ярмарка беларускіх мастакоў, якія жывуць у Нідэрландах, варажба, жаночая купальская медытацыя на беразе мора.
17:30 — 18:30 Дзіцячыя актыўныя гульні.
18:30 — 19:00 Дзіцячы воркшоп па свечкам.
19:00 Адкрыццё свята, традыцыйная музыка і карагоды.
20:00 — 21:30 Канцэрт гурта NAVIBAND на захадзе сонца.
21:30 — 00:00 Дыскатэка.
Падрабязней тут.
Завітвайце! Будзе горача!
Бельгія
Брусэль
NAVIBAND у Брусэлі
2 ліпеня ў Брусэлі з першым канцэртам у Бельгіі выступіць гурт NAVIBAND.
Квіткі можна набыць тут.
Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.
Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».
Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!
Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!
А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў. Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.