• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.05.2023 | Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 27-28 траўня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Лекцыі, свята першага ўкоса, велаквэст, выставы, творчая сустрэча з паэткай, прэзентацыя кнігі, кніжны кірмаш, вясновы пікнік, дзіцячы фестываль мастацтваў — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!


975.jpg

Беларусь

Мінск і Мінская вобласць

«Навошта мастакі слухаюць музыку»: лекцыя Андрэя Пічушкіна ў Мінску

970.png

У нядзелю, 28 траўня, завітайце у Палац мастацтваў на лекцыю мастака Андрэя Пічушкіна «Навошта мастакі слухаюць музыку».

Вы даведаецеся, як мастакі шукалі спосабы адлюстраваць гук і як музыка натхняе і ўплывае на візуальнае ўвасабленне.

Свята першага ўкоса ў Азярцы

961.jpg

У суботу, 27 траўня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы — свята першага ўкоса.

Вас чакае:

Расповед пра свята першага ўкоса, прылады працы на сенакосе і нарыхтоўку сена;

Талочныя і застольныя беларускія песні

Конкурс на самага лепшага касца

Майстар-клас па пакосе травы

Майстар-клас па вырабу лялькі з травы

Майстар-клас па вывучэннм беларускіх народных песень

Беларускія танцы і гульні пад скрыпку і гармонік.

Брэст

Вечаровы велаквэст у Брэсце

968.png

У суботу, 27 траўня, 4roomclub кліча на вечаровыя квэставыя пакатушкі!

Усё, што вам трэба для паспяховых пакатушак, — гэта добры настрой і зараджаны на 100% тэлефон з выхадам у інтэрнэт. І ровар, вядома!

Тэматыка — вечаровая. Так-так, літаральна!

Рыхтуйцеся перамяшчацца на роварах па горадзе, разгадваючы заданні на логіку і збіраючы новыя цікавосткі пра горад!


Гомель

Выстава аднаго дня «Векавыя дубы Васількова» ў Гомелі

963.jpg

Толькі ў адзін гэты дзень можна пабачыць выставу знакамітага майстра-разьбяра Барыса Міхайлавіча Васількова «Векавыя дубы Васількова»!

Барысу Міхайлавічу напярэдадні выставы споўніцца 94 гады! Разьбой па дрэве ён пачаў займацца яшчэ падлеткам. А ўсе экспанаты да гэтай выставы майстар зрабіў у гэтым годзе.

На выставе можна ўбачыць чатырнаццаць твораў з чорнага дуба, якія гавораць пра яднанне чалавека з сусветам дзікай прыроды, сімвалаў і гаспадаркі.

Літва

Вільня

Прэзентацыя Аляксея Дзікавіцкага «Світумузыка» ў Вільні

965.jpg

У суботу, 27 траўня, у Цэнтры беларускай супольнасці і культуры прэзентуюць кнігу вершаў і перакладаў Аляксея Дзікавіцкага «Світумузыка», напісаную на палескай гаворцы з ваколіцаў Пінску.

Польшча

Варшава

Прэзентацыя арт-бука Анастасіі Рыдлеўскай «Дзе твой твар» у Варшаве

966.jpg

У суботу, 27 траўня, у Варшаве адбудзецца прэзентацыя арт-бука мастачкі Анастасіі Рыдлеўскай «Дзе твой твар».

Вы пачуеце ад спадарыні Насты перфарматыўны расказ пра стварэнне яе кнігі, чытанне рытмізаванай прозы акторкі Яўгеніі Давідзенка пад эмбіент-сэт DJ czuły (Улада Блызнюка).

Беларускія выдаўцы і літаратары на міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве

971.jpg

У чацвер, 25 траўня, у Варшавае распачаў працу Міжнародны кніжны кірмаш, удзел у ім бяруць і беларускія выдавецтвы. Абяцаюць мноства імпрэз, прэзентацый ды творчых сустрэч!

Праграма тут.

Эстонія

Талін

Творчая сустрэча з паэткай Ганнай Комар у Таліне

962.png

У суботу, 27 траўня, у Таліне адбудзецца творчая сустрэча з паэткай Ганнай Комар. Спадарыня Ганна прывязе свае кнігі і навінкі выдавецтва Skaryna Press, пачытае вершы (яна гэта робіць прыгожа і кранальна) і будзе радая пазнаёміцца з беларусамі Эстоніі.

ЗША

Н'ю-Ёрк

Ушанаванне памяці Янкі Запрудніка і Міхася Кавыля ў Н’ю-Ёрку

969.jpg

У нядзелю, 28 траўня, прыязджайце ў Саўт Рывэр на ўшанаванне памяці двух выбітных асоб з паваеннай хвалі эміграцыі — гісторыка і публіцыста Янкі Запрудніка і паэта Міхася Кавыля.

Падчас імпрэзы прэзентуюць кнігу Міхася Кавыля «Выбранае», выдадзеную сёлета «Бібліятэкай Бацькаўшчыны».

Выступяць укладальнік і рэдактар кнігі — вядомыя беларускія эміграцыязнаўцы Наталля Гардзіенка (Менск, Вільня) і Лявон Юрэвіч (New York).



Бостан

Беларускі вясновы пікнік у Бостане

964.jpg

У суботу, 27 траўня, беларусы Бостана збіраюцца на традыцыйныя вясновыя дранічкі! 

У праграме традыцыйныя танцы, спевы, дабрачынны кірмаш і, вядома, ДРАНІКІ!

Канада

Таронта

Дзіцячы фестываль мастацтваў «Залатыя ключы» ў Таронта

967.jpg

У суботу, 27 траўня, фольк-гурты «Яваровы людзі» і «Яваровы дзеці» і Згуртаванне Беларусаў Канады ладзяць у Таронта дзіцячы фэст мастацтваў «Залатыя ключы».

Запрашаюць дзетак і юнакоў выступіць з любымі крэатыўнымі праектамі: спевы, танцы, музыка, мастацтва, кібермастацтва, тэатр, цырк, прыгожае пісьменства і г.д.!

Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka

«Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС

У ноч на 6 чэрвеня вялізная плаціна на Кахоўскай ГЭС была разбурана, што прывяло да маштабнай паводкі, якая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём

Калі вам падаецца, што ад вас абсалютна нічога не залежыць, піша "Новы час", што жыццё кідае вас, быццам маленькую трэску,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»

Напэўна, усе каштавалі традыцыйную шарлотку з яблыкамі, аднак ёсць варыянт і з іншым начыненнем — клубніцы....

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

Апошнія навіны

    «Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС
    Грамадства
    Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»
    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Гісторыя Вандруем разам
    Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя
    Музыка
    «Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Грамадства Гісторыя
    Перасялілі і жывых, і мёртвых. Як будавалі Вілейскае вадасховішча і наколькі яно бяспечнае?
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска

Афіша

  • 11.06

    Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

  • 11.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 11.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 11.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 11.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 11.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 11.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне
  • 11.06 — 15.06Выстава «Я хачу дадому» ў Вільні

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип