Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 20-21 траўня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Выставы, шпакоўнікі, канцэрты, Ночы музеяў, акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі,  лекцыі — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!


840.jpg

Беларусь

18 траўня — адзначаўся Міжнародны дзень музеяў. З 1977 года з’явілася традыцыя ладзіць з гэтай нагоды адмысловую акцыю — Ноч музеяў, калі экспазіцыі адкрыты для наведвальнікаў да позняга часу. Ноч музеяў — доўгачаканая падзея, да якой кожны музей стараецца падрыхтаваць нешта асаблівае. 

У музеях Беларусі будзе адбывацца процьма мерапрыемстваў і на гэтых выходных. 

Пра самыя цікавыя з іх распавядаем ў артыкуле Ноч музеяў 2023 у Беларусі: куды схадзіць і што паглядзецьКалі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім заглянуць ў наш адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапаможа падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!


Мінск і Мінская вобласць

Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску

838.png

У прасторы «Вершы» адкрыўся pop-up store беларускіх мастакоў. Гэта выстава-кірмаш, на якой можна пабачыць графіку і фотаздымкі аўтарства сучасных беларускіх мастакоў, злавіць натхненне і таго-сяго набыць.

Працаваць выстава будзе па 7 чэрвеня. 


НОЧ МУЗЕЯЎ У МІНСКУ: ноч пад зорным небам у Азярцы

831.jpg



Абяцаюць эксклюзіўную містычную экскурсію, нечаканыя з’яўленні міфічных персанажаў і полымя ачышчальнага вогнішча. У гэтую ноч сцяжынкі ўздоўж хатаў будуць асвятляць толькі ліхтары.

НОЧ МУЗЕЯЎ У МІНСКУ: у музеі гісторыі беларускай літаратуры з рогу ўсяго многа

832.jpg

Арганізатары абяцаюць насычаную праграму: канцэрты, лекцыі, пазнавальныя гульні, майстар-клас па роспісе сурвэтак і шмат чаго іншага. Завітвайце! Будзе цікава!

Віцебск

Выстава «Abstract» у Віцебску

836.jpg

У Віцебску ў 25-ы раз праходзіць выстава «Abstract», якая збірае творы больш за 30 беларускіх сучасных мастакоў. Прыходзьце паглядзець!

Літва

Вільня

Шпакоўнікі ў Вільні! 18, 19, 20 траўня

830.jpg

«Шпакоўнік» — гэта цыкл музычна-паэтычных сустрэч, натхнёных творчай ініцыятывай актрысы Віленскага старога тэатра Анастасіі Шпакоўскай.

18 траўня, 20.00 — удзельнікі: Алена ЖалудОк (тая самая Шчучыншчына), Алена Зуй-Вайцяхоўская, дуэт «Тапачкіны» і маладая спявачка ATESTA.

19 траўня, 21.00 — сустрэча з KETЭВAH і Аляксандрам Дзянісавым (Дзецюкі).

20 траўня, 20.00 — удзельнікі: гурты «Nakapiano» — акустычны праект беларускага рок-гурта «Naka» і Аляксандр Памідораў.

Месца: тэатральная кавярня «Balkonas», Jono Basanavičiaus g. 13,  Vilnius


Фэст студэнцкага кіно «RETROSPECTIVE11» ў Вільні

833.jpg

Тэма сёлетняй эдыцыі — «Жыццё па-беларуску!»

У першы дзень будзе паказ твораў па трох катэгорыях: «Дакументальнае кіно», «Кліп» і «Відэа-арт». У другі — «Ігравое кіно» і «Анімацыя».

Абяцаюць паказы ды выступы спікераў, якія раскажуць пра свой досвед у сферы медыя, падзеляцца інсайтамі і заматывуюць студэнт_ак вывучаць кіно.

Выпадковы канцэрт Аляксандра Памідорава ў Вільні

834.jpg

У нядзелю, 21 траўня, у CreateCulture Space грае выпадковы канцэрт не хто іншы як Аляксандр Памідораў! Абяцае адмысловую праграму з фармаце кватэрніка!


Польшча

Варшава

829.jpg


У суботу, 20 траўня, у Варшаве святкуюць дзень народзінаў Аляксандра Кулінковіча, нязменнага лідара «Neuro Dubel». Адмысловы госць — гітарыст гурта «Нейра Дзюбеля» Уладзімір Сахончык. Ён раскажа, як ствараліся некаторыя вядомыя песні гурта і якім быў дзядзька Саша як асоба і музыка.

Канцэрт да Дня нараджэння Аляксандра Кулінковіча ў Варшаве

Беласток

Андрэй Хадановіч у Беластоку

827.jpg

У суботу, 20 траўня, на заняткі Беларускай суботняй школкі «Родны кут» у Беластоку завітае паэт Андрэй Хадановіч з майстар-класам «Ад верша да песні». 

Падчас сустрэчы вы:

даведаецеся сакрэты і лайфхакі, як паэтычныя радкі становяцца музычнымі;

складзеце гарачы хіт-парад вершаў, якія сталі песнямі; пачуеце дэтэктыўную гісторыю «Алесі» Аркадзя Куляшова;

заспяваеце разам сусветныя хіты па-беларуску: «Муры», «Гатэль Беларусь», «Алілуя», «Бел-чырвона-белы вожык-патрыёт» і іншыя.

Уваход вольны, і чакаюць усіх (і тых, хто не ходзіць у школку, таксама)!

Кракаў

828.jpg

«Forum gloriosum Cracovense. Як жыў і гандляваў сярэднявечны кракаўскі рынак»: сустрэча-лекцыя ў Кракаве

У суботу, 20 траўня, беларусаў Кракава запрашаюць на файную лекцыю «Як жыў і гандляваў сярэднявечны кракаўскі рынак» у новую прастору «GUTENBERG CLUB». Тут будуць адбывацца лекцыi i майстар-класы для беларусаў, сустрэчы i кiнапаказы, прэзентацыi беларускiх кнiг.

То ў суботу вы даведаецеся, як жыў, гандляваў, забаўляўся, гарэў і адбудоўваўся гэты незвычайны арганізм — Кракаўскі Рынак. З унікальнымі 3D-рэканструкцыямі і масай іншых ілюстрацый, якія паказваюць Рынак у розных відах у розныя эпохі.

Германія

Берлін

Фэст «Межы» ў Берліне

835.jpg

Гэтымі выходнымі, 20 і 21 траўня, у Берліне адбудзецца фестываль «Межы» — мікс эксперыментальнага відэа-арту і інсталяцый, эмбіенту і інструментальнага джазу, акустыкі і электронікі, Усходняй і Заходняй Еўропы. 

Каб даведацца, дзе нашы межы і ці існуюць яны, будзе цудоўная музычная і мастацкая кампанія, у тым ліку Big Bouncing Charlie, MadMappers, Primary Noise, Mufer і іншыя.

Францыя

Тыдзень беларускага кіно ў Францыі

836.jpg

У розны гарадах Францыі пройдуць паказы беларускіх фільмаў! Глядзіце час і адрас на афішы. 


21 траўня Дзень палітвязня. Дзе пройдуць акцыі салідарнасці

839.jpg

Праваабаронцы абралі дату Дня палітвязня ў Беларусі невыпадкова. 21 траўня — гадавіна смерці ў калоніі палітзняволенага Вітольда Ашурка.

Каб не прапусціць і даведацца, дзе беларусы ўсяго свету ладзяць акцыі салідарнасці ў падтрымку беларускіх палітвязняў і ўшанаванне памяці Вітольда Ашурка,  раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы).