• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
04.05.2023 | Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на вялікія выходныя

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Выставы, RovarFest, вечарыны, спектаклі, канцэрты, майстар-класы, сустрэча з паэткай — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!


605.jpg

Беларусь

Мінск і Мінская вобласць

Мінск


Выстава «Мінск: учора, сёння, заўтра» ў Мінску

589.jpg


Прыходзьце паглядзець на Мінск вачыма мастакоў-пачаткоўцаў!

Юр’я ў Азярцы

583.jpg


У суботу, 6 траўня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святкуюць Юр’я. Падай, Юр’я, да ключы з неба! 

Юр’я — свята ў гонар заступніка жывёл, ахоўніка жывёлагадоўлі і земляробства. У народзе лічылася, што Святы Юрый адмыкае залатымі ключамі зямлю і выпускае расу.

Вас чакае вельмі насычная і цікавая праграма. Завітвайце!

Напалеонаўскія войны ў Дукоры

591.jpg

Гэтымі выходнымі, 6 і 7 траўня, у Дукорскім маёнтку - напалеонаўскія выходныя. Перад вашымі вачыма паўстануць ваяры часоў эпохі Напалеона. Абяцаюць рэканструкцыю дзеянняў пяхоты і кавалерыі, расповеды пра зброю і рыштунак і не забудуцца пра вытанчаныя танцы таго часу, якім кожны зможа навучыцца.

Дата: 6 і 7 траўня

Час: з 12.00 да 18.00 (час мясцовы)

Месца: Дукорскі маёнтак, вул. Школьная, 12, аг. Дукора, Пухавіцкі раён, Мінская вобл.

Віцебск

Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску

603.jpg

На выставе можна пабачыць праект, злучаны з некалькіх серый прац 2014-2023 гадоў. Спадарыня Наталля эксперыментуе з памерам выцінанкі (ад запалкавай каробкі да вялізных прасцін), з матэрыяламі, з размяшчэннем у прасторы. Прыходзьце паглядзець!

Гродна

RovarFest-2023 у Гродне

582.jpg

Падрыхтуйцеся: у суботу, 6 траўня, у Гродне будзе шмат ровараў, бо тут чакаецца велапрабег RovarFest.

Літва

Вільня

Вечарына у гонар Сержука Сокалава-Воюша ў Вільні

585.jpg

Вы дакладна чулі ягоны паланэз Агінскага «Развітанне з Радзімай» у цудоўным беларускім перакладзе ці нізку «Песні касінераў». Песні спадара Сержука пад гітару выканае музыка-аматар, студэнт ЕГУ Георгі Брыцько. А спадар Сяржук будзе на анлайн-сувязі з ЗША — рыхтуйце пытаннечкі! Адмысловая анлайн-госця — спявачка Таццяна Грыневіч.

Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні

590.png

Гэты праект — размова двух выдатных беларускіх сучасных мастакоў: Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча. У сваіх творах Яўген Шадко часцей за ўсё робіць акцэнт на асобах і частках цела. Серыя партрэтаў прадстаўляе характары, асобы, застылыя ў часе, у імгненні. Анатамічныя часткі цела часта ссоўваюцца, відазмяняюцца, фрагментуюцца; чалавек на карціне існуе ў розных сітуацыях і адначасова. Такім чынам, героі вырываюцца з асабістых гісторый. У творах Сяргея Грыневіча спалучаюцца рэалістычныя і абстрактныя прыёмы. Карціны запамінаюцца каларытнасцю і нестандартнай кампазіцыяй.


Польшча

Варшава

Спектакль «Паслядзяцінства. Паслябегства» ў Варшаве

588.png

Гэтымі выходнымі, 6 і 7 траўня, у Музеі Вольнай Беларусі — новы паказ другой часткі спектакля «Паслядзяцінства. Паслябегства», які так упадабалі беларусы Варшавы. Гэта працяг спектакля, заснаванага на дакументальных гісторыях беларускіх ды ўкраінскіх падлеткаў, якія страцілі радзіму і пражываюць няпростую адаптацыю ў чужой краіне. Спектакль створаны акцёрамі-падлеткамі, удзельнікамі тэатральнай майстэрні «Свабоднага тэатра».

 Торунь

Руся ў Торуні: спевы замест тэрапіі

586.jpg

6 траўня ў Торуні адбудзецца лекцыя-выступ спявачкі Русі «Як нашы продкі выкарыстоўвалі сьпевы замест тэрапіі».

Лодзь

Сустрэча з паэткай Вандай Марцінш душ Рэйш у Лодзі

587.jpg


6 траўня ў Лодзі адбудзецца сустрэча з Вандай Марцінш душ Рэйш. Падчас сустрэчы спадарыня Марцінш раскажа пра кнігу Далі Грынкявічутэ «Літоўцы ля мора Лапцевых» і яе пераклад, а таксама пра сваю паэтычную творчасць.


Чэхія

Прага

Дзень Заходняга Палесся ў Празе

584.jpg

У суботу, 6 траўня, Беларускі інстытут у Празе ладзіць Дзень Заходняга Палесся.

А 15-й пачнецца лекцыя Іны Каліты «Моўны ландшафт Заходняга Палесся — гісторыя вывучэння і спробы стварэння літаратурнай мовы». Даследчыца, кандыдатка філалагічных навук распавядзе пра навуковае вывучэнне гаворак Заходняга Палесся і спробы выкарыстання заходнепалескай мікрамовы ў беларускай пісьменнасці. 

А ў 16.00 Аляксей Дзікавіцкі прэзентуе свой новы зборнік «Світумузыка», напісаны палескай гаворкай.

Германія

Берлін

Танцы звяроў! Майстар-клас Вячаслава Іназемцава ў Берліне

602.jpg

7, 8 і 9 траўня майстар пластычнага тэатру, кіраўнік тэатра «ІнЖэст» Вячаслаў Іназемцаў ладзіць у Берліне майстар-клас «Танцы звяроў. Нараджэнне руху з духу імправізацыі».

Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.



Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч. Яе называлі паэткай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

valiancina_shauchenka
Культура

«Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці

Зварот да Лукашэнкі, дваровыя сустрэчы, турэмны трэш і словы як тэрапія: пра выбітных сучасных беларускіх аўтараў...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда
    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі
    Грамадства Кіно
    Фільмы «Баба, Ваня і каза» і «Пасха Хрыстова» Дар’і Юркевіч сталі даступныя на платформе VODBLISK

Афіша

  • 03.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску

  • 03.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 03.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 03.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 03.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 03.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску
  • 03.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 03.10Ідрак Мірзалізадэ ў Таліне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип