• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
10.02.2023 | Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 11-12 лютага

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Паэтычны фестываль, майстар-класы, квэст, ноч правалаў, спектакль, канцэрты  — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!


295.jpg
Крыніца: artnow.ru

Беларусь

Мінск і Мінская вобласць

Дзень усіх закаханых у Дукоры

290.jpg

У нядзелю, 12 лютага, у Дукорскім маёнтку — Дзень усіх закаханых! Будзе шмат чаго цікавага: майстар-класы, лекцыя-квіз, рамантычная музыка і інш. Завітвайце!

Фартэпіянны канцэрт ў Ракаве

291.png

На сядзібе Янушкевічаў у Ракаве — веснавы фартэпіянны канцэрт.

Гомель

Майстар-клас па ляльках-неразлучніках у Гомелі

289.jpg

Хутка Дзень закаханых! І філіял Веткаўскага музея ў Гомелі ладзіць файны майстар-клас да гэтага свята! Прапануюць зрабіць абярэг для закаханых. Лялькі «Неразлучнікі» — сімвал шчаслівага сямейнага саюза. У лялек адна рука, якая аб’ядноўвае жаночую і мужчынскую фігуры. Гэта значыць, што ў жыцці яны будуць разам і ў бядзе, і ў радасці, іх сям’я будзе моцная.


Майстар-клас па лепцы з гліны ў Гомелі

283.jpg

Гэтым разам тэма занятка вольная — вы самі абіраеце, што зляпіць: кубак, талерку, упрыгожванне ці штосьці іншае!

Брэст 

Квэст ў тэатры лялек у Брэсце

292.png

4roomclub ладзіць незвычайны квэст у тэатры лялек. Вас чакае процьма таямніц і цікавостак у лабірынце лесвіц, калідораў і памяшканняў, якія стануць гульнявым полем. І вядома, задачы, якія патрабуюць рашэнняў! Вы пабываеце у месцах, звычайна недаступных для наведвання! Файная магчымасць зазірнуць за кулісы!

Літва

Вільня

Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

293.jpg

Штогадовы міжнародны паэтычны фестываль, у якім бяруць удзел паэты з Беларусі і замежных краін, сёлета адбудзецца 10-12 лютага ў Вільні. У праграме фестывалю, які пройдзе на трох культурніцкіх пляцоўках, апроч уласна паэтычных чытанняў, — абвяшчэнне лаўрэата Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова, прэзентацыі 100 кніг серыі «Паэты планеты» і 10 новых беларускіх паэтычных зборнікаў.


Ноч правалаў у Вільні

287.jpg

Гэта тая імпрэза, дзе ў спагадлівай атмасферы можна падзяліцца сваімі прафесійнымі праваламі, памылкамі, няўдачамі, разам пасмяяцца з іх, падзяліцца досведам пра тое, як у вас атрымалася выйсці з гэтых сітуацый, і знайсці сілы рухацца далей. 

Польшча

Беласток

Беларускія традыцыйныя жаночыя спеўкі ў Беластоку

284.jpg

Фонд TUTAKA запрашае на майстар-класы па традыцыйным беларускім жаночым спеве з Ірынай Мазюк (вядомая даследчыца беларускага фальклору і спеўнай беларускай традыцыі Палесся і Падляшша, стваральніца калектыва «Кудмень» і іншых спеўных гуртоў).

Варшава

ПРЭМ’ЕРА! Другая частка спектакля «Паслядзяцінства» ў Варшаве

286.png

Гэта працяг спектакля, заснаванага на дакументальных гісторыях беларускіх ды ўкраінскіх падлеткаў, якія страцілі радзіму і пражываюць няпростую адаптацыю ў чужой краіне. Спектакль створаны акцёрамі-падлеткамі, удзельнікамі тэатральнай майстэрні «Свабоднага тэатра».


Германія

Берлін

Сольны вечар Святланы Бень у Берліне

288.png

У праграме «З ямкі земляной» вас чакаюць вершы і песні, а таксама гукі пакетпіяна, укулеле і гармоніка. Завітвайце! Будзе цікава!

Дзюсельдорф

Гуканне вясны у Дзюсельдорфе

285.jpg

У планах: гарбата, кава, піва, прысмакі (прыносьце па магчымасці з сабой), спевы ды танцы, гульні, майстраванні ды маляванні з дзеткамі, падпісванне паштовак ды яшчэ шмат чаго!

Канада

Таронта

Зміцер Вайцюшкевіч у Таронта

288.jpg

10 і 11 лютага наш фантастычны, неверагодны, таленавіты, прыгожы, сціплы і непераўзыдзены бард Зміцер Вайцюшкевіч грае два канцэрты ў Таронта.

Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.



Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»

Беларускі мастак, пэдагог, філякартыст, краязнавец і грамадзкі дзеяч нарадзіўся ў мястэчку Краснасельскі Ваўкавыскага...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве

Серыю паштовак «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» намаляваў мастак Міхаіл Дайлідаў. Каляровую падборку надрукавалі...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

«Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных

Савецкія падручнікі. Больш дысцыпліны. Ідэалогія. Выхаванне працай. Ангельская мова — не трэба. «Школа — гэта храм»....

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»

Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі

«У Эўропе толькі адна такая краіна з разьмеркаваньнем. РБ. І вось як увялі, дакладней, вярнулі гэтую савецкую...

Апошнія навіны

    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі
    Грамадства
    Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта

Афіша

  • 27.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 27.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    • «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип