• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
10.03.2023 | Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 11-12 сакавіка

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Лекцыя-канцэрт, літаратурна-музычны вечар, квэст, дыскусіі, спектаклі — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!


264.jpg
Крыніца: materinstvo.ru

Беларусь

Мінск

Лекцыя-канцэрт Алеся Лася «Ад дуды да раяля» ў Мінску

258.jpg

Алесь Лось — уладальнік адзінага ў Беларусі «жывога» музея народных музычных інструментаў, што знаходзіцца на аграсядзібе «Хутар Дудара». Частка інструментаў у музеі была прывезена з этнаграфічных экспедыцый і рэстаўраваная, частка — зробленая па ўзорах аўтэнтычных з музеяў і архіваў (дуда, жалейка, ліра, гудок). Усе яны граюць — менавіта таму музей можна назваць «жывым».

Падчас лекцыі вы даведаецеся пра гісторыю музычных інструментаў ды пачуеце музыку, якую на іх гралі.


Брэст

Квэст у краязнаўчым музеі ў Брэсце

264.png

12 сакавіка, у нядзелю, 4roomclub ладзіць незвычайны квэст у краязнаўчым музеі. Квэст не патрабуе спецыяльных ведаў ці навыкаў. Галоўнае — не забудзьцеся зараджаны тэлефон з выхадам у інтэрнэт!

Віцебск

Літаратурна-музычны вечар з моладзевым тэатрам «Ad libitum» у Віцебску

263.png

«Аd libitum» — новая тэатральная адукацыя, дзе сабраліся маладыя, закаханыя ў тэатр людзі, якія жадаюць прыбраць рамкі паміж гледачом і акцёрам. 

Вас чакае: мастацкае чытанне ад удзельнікаў «Ad libitum»,  запрошаныя госці з аўтарскімі песнямі і не толькі, інтэрактыўныя акцёрскія трэнінгі, экспромт і інш.

Лекцыя «Сувязь псіхікі і цела» ў Віцебску

257.png


Вось пра што пойдзе гаворка:

Што такое псіхіка?

 Як псіхіка звязана з целам?

Чаму ў некаторыя моманты цела можа не слухацца?

Чаму можа «ванітаваць» ад нейкіх людзей?

Пра што баліць галава?

Прыходзьце! Будзе цікава!

Літва

Вільня

«Цела і кроў»: паэтычны вечар у Вільні

261.jpg

Добрая нагода сесці разам і прачытаць свае ці чужыя ўлюбленыя тэксты, атрымаць фідбэк ці проста пабыць побач ва ўразлівасці і чутлівасці. Тэма вечара — цела і кроў. Цела метафарычнае і літаральнае, кроў сэрца ці думак. Прапануюць даследаваць, як гэта — жыць чалавекам і несці сябе з сабой. Будзе час для адкрытага мікрафона і для гарбаты!

Коўна

Якой павінна быць рэвалюцыя ў XXI стагоддзі? Дыскусія з Вольгай Шпарагай у Коўне

259.jpg

Прыходзьце абмеркаваць, якое аблічча набывае рэвалюцыя ў 21-м стагоддзі і якія ўрокі мы можам атрымаць з жаночага руху.


Польшча

Варшава

Музычная вечарына пад жырандоляй у Варшаве

262.jpg

У суботу, 11 сакавіка, Рух Беларускай Салідарнасці распачынае ў Варшаве музычныя вечарыны «Пад Жырандоляй». На першай вас чакае жывая музыка, фуршэт і размовы пад келіх віна. Вядомыя музычныя кампазіцыі будзе граць Канстанцін Акінчыц, а экскурс у гісторыю музыкі правядзе Дзяніс Дудзінскі.


Познань

Вячоркі з мастачкай Таняй Тур у Познані

260.png

Спадарыня Таня пры свечках раскажа пра свой новы арт-праект, пакажа тэкстыльныя часопісы і кінатызер пра радзіму, моц зямлі, сям’ю і вёску.

ЗША

Мінесота

Зміцер Вайцюшкевіч у Мінесоце

263.jpg

Вас чакаюць найлепшыя хiты i новыя песнi пад гiтару. Фармат — хатняя сяброўская сустрэча з любiмымi песнямi, дзе можна будзе пагутарыць, сфатаграфавацца ды падняць разам келіх віна за Беларусь.

Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.





Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму

Алесь Бяляцкі – грамадскі дзеяч, праваабаронца, заснавальнік праваабарончага цэнтру «Вясна», які ўжо шмат гадоў дапамагае...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?

25 верасня 1765 года на гэты свет прыйшоў чалавек без перабольшання таленавіты і адораны ва ўсім – Міхал Клеафас Агінскі....

valiancina_shauchenka
Музыка

Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя

У мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы прайшоў канцэрт-прэзентацыя твора «Спевы да...

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?

У пачатку верасня на Падляшшы адбыўся буйны фестываль японскай культуры — Moricon 2023. Трохдзённы фестываль у Беластоку...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Грамадства
    Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    Музыка
    Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    Культура Грамадства
    «Ідзём шляхам Паўночнай Карэі». Сяргей Будкін пра новыя патрабаванні да арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў у Беларусі
    Культура
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь

Афіша

  • 26.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 26.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Ці быў выхад з СССР незаконным?
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип