Падтрымайце выдавецтва «Тэхналогія», набыўшы кнігу на роднай мове

Выдавецтву «Тэхналогія» патрэбна дапамога. З просьбай аб патрымцы выдавецтва звярнулася да пакупнікоў і чытачоў на сваёй старонцы ў Фэйсбук.


Vydaviectva «Technalohija»

«Больш як за 30 гадоў працы мы ў вас амаль ніколі нічога не прасілі: рабілі сваю справу — то з усмешкай і радасцю, то сціснуўшы зубы.

Але такая нагода здарылася. Напачатку года «Тэхналогія» ўклала шмат грошай у выданне кніг. Але недзе затрымала друкарня праз вялікую загрузку, недзе доўга чакалі гігіенічны сертыфікат — у выніку наклады з’явіліся ў продажы пазней, чым мы планавалі.

Не, цудоўныя кнігі Андрэя Скурко, Надзеі Ясмінскай, Таццяны Сапегі ўсё ж пабачылі свет, але, на жаль, пік сезону продажаў прайшоў і наклады падвіслі.

Да канца верасня мы мусім зарабіць як мінімум 30 000 рублёў, каб неўзабаве выдаць прыгожы каляндар, фэнтэзі для падлеткаў, маляўнічую кнігу казак і яшчэ некалькі кніг, якія дакладна спадабаюцца нашым чытачам...», — напісана на старонцы выдавецтва.

Выдавецтва не просіць грошай, а прапануе «забраць тое, што належыць вам: кнігі на роднай мове — для дзетак, юнакоў, дарослых».

Набыць кнігі выдавецтва можна наступнымі спосабамі:

Вы можаце зрабіць замову на сайце tn.by альбо набыць кнігу ў краме выдавецтва (вул. Ляўкова, 19 (уваход з боку Варанянскага). Гадзіны працы: пн-чц з 10.00 да 19.00, пт — з 10.00 да 18.00).