Паэт Міхась Скобла. “Купала Янка і лаянка: ці пасвараць беларусаў цёмныя каморы белліту?”

unnamed

У межах грамадскай кампаніі “Наша 500-годнасць”, прысвечанай 500-годдзю беларускага кнігадруку, запрашаем на сустрэчу з паэтам і перакладчыкам Міхасём Скоблам. Разам з госцем (які родам, дарэчы, з Зельвеншчыны) пагамонім пра беларускую літаратуру. Адбудзецца прэзентацыя новых кніг аўтара: “Саркафагі страху” (Міжнародная прэмія “Воін святла”, 2016), “Камізэлька для месяца” (Прэмія “Гліняны Вялес”, 2017).

26 красавіка (серада), 19.00

В.Траецкая, 14 (“Крама Ц”)

Уваход вольны.