• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.09.2016 | Літаратура Асоба

Паэт Віталь Рыжкоў: «Літаратура — гэта шлях памылак»

«Думаю, класна, калі ты займаешся нейкай дзейнасцю больш як траціну жыцця, а цябе па-ранейшаму называюць маладым. Гэта як закансерваваная маладосць. І я не іранізую», — так распачаў нашу гутарку паэт Віталь РЫЖКОЎ. І хоць ён сам не прызнае сябе вядомым паэтам, дазволю сабе з гэтым не пагадзіцца. Яго дэбютная кніга «Дзверы, замкнёныя на ключы» разышлася двума тыражамі. Ён лаўрэат прэстыжнай прэміі «Дэбют», выдатны перакладчык прозы і паэзіі. Але пра любоў і прызнанне публікі лепш сведчаць поўныя залы на прэзентацыях і чытаннях, а таксама цытаты з яго вершаў, якія можна пабачыць на сценах у якасці графіці. Пра крытэрыі поспеху па-беларуску, парады паэтам-пачаткоўцам і стаўленне да маладога пакалення творцаў мы і гутарым сёння з Віталём Рыжковым.

— У нашай краіне словы пра поспех выклікаюць хутчэй іронію. Мы вельмі рэдка ставімся да творцаў з захапленнем — бо яны свае. Ды ён у суседнім двары жыве — які ён Боб Дылан? Нашых класікаў, якія не так даўно памерлі, — Рыгора Барадуліна, Ніла Гілевіча — ведаем па двух-трох радках са школьнай праграмы. Дзейнічае адвечная формула: наш поспех тут — гэта наш поспех за межамі краіны. Калі па табе фанацеюць у Расіі, Польшчы, Украіне, тады праз гэты фільтр прыглядаюцца і ў нас. Вельмі часта поспех аказваецца мыльнай бурбалкай, якая нясе толькі праблемы. Таму я рады пазнаёміцца — непаспяховы, дагэтуль малады, можна лічыць пачатковец, Віталь Рыжкоў. І гэта вельмі здорава. Я хацеў бы, каб так было як мага даўжэй, каб можна было спакойна рабіць сваю справу і не марнаваць энергію на тое, каб адбівацца ад зайздроснікаў.

— Паэт сёння — гэта…

— Каб быць ім, мала проста займацца вершатворчасцю, у якой патэнцыйны чытач пазнае сябе, пляскае ў ладкі, чытаючы цытату ў сацыяльных сетках. Трэба здзіўляць. Калі і ёсць пазнаванне — дык пра нечаканае, пра што чалавек, можа быць, ніколі і не думаў. Да таго ж сённяшняму паэту варта няслаба разбірацца ў філасофіі і тэорыі літаратуры, каб здзіўляць не толькі чытача, але і калег.

— Твае вершы часта становяцца песнямі. Іх спяваюць гурт Zatochka, Віталь Варанко і многія іншыя. Ці заўсёды правільна прачытваецца аўтарскі пасыл?

— Я вельмі даўно вырашыў не хвалявацца наконт песень на свае тэксты. Яшчэ не чуў ідэальнай кампазіцыі на свой верш, кожны раз гэта іншае прачытанне, эмоцыі, узнаўленне, сінтэз маёй задумы з аранжыроўкай. І гэта цалкам лагічна. Ёсць і ёсць. Пярэчыць і забараняць я нікому не збіраюся. Гэта і пэўнага кшталту сімвал павагі, прыхільнасці да маёй творчасці.

— Неяк вядомы кітайскі паэт і перакладчык Сі Чуань падчас інтэрв’ю сказаў мне, што паэты пішуць толькі для сваіх калег — бо толькі яны могуць цалкам зразумець іншага паэта. А ты для каго пішаш?

— Раней, гадоў пяць ці болей таму, я, напэўна, з гарачым сэрцам сказаў бы: паэзія мусіць быць для ўсіх. Яна павінна, як раней, збіраць стадыёны, працінаць трапнымі выразамі і вобразамі сэрцы тысяч, мільёнаў чытачоў. Але з часам мне зрабілася нецікава выступаць, бачыць свае вершы надрукаванымі. Больш за тое, думаю, што іншы паэт мог бы быць больш патрэбным гэтай паперы. І паступова адзінай радасцю, якую я пачаў адчуваць, стала радасць ад самой творчасці. Калі ты пішаш і сам разумееш: вось тут я зрабіў адкрыццё, а гэтым здзіўлю некалькі сваіх калег. Але і ўвага да думкі апошніх амаль нівелявалася. Пахваляць — добра, не пахваляць — што зробіш. Праз гэта пакутаваць не стану. Я раіў бы імкнуцца да такога стаўлення ўсім маладым аўтарам. Не перамаглі ў нейкім конкурсе — не трэба пісаць пагроз сябрам журы. Не перамог ваш сябар — пажадайце яму цярплівасці і ўдачы наступны раз. Усе гэтыя пакуты праз неперамогі і расчараванні адбіраюць у нас шмат творчай энергіі, і ў выніку некаторыя маладыя творцы запамінаюцца як скандалісты, плеткары. Сапраўдны пісьменнік — гэта яшчэ і прыклад годных паводзінаў.

— Сам сочыш за творчасцю калег, чытаеш іх новыя кнігі?

— З задавальненнем раблю гэта ў дачыненні прыкладна да двух дзясяткаў маладых беларускіх аўтараў. Мне здаецца, што пакрысе можна пачынаць ужываць паняцце «наша пакаленне» — пра тых, хто пісаў з пачатку 2000-х і прыблізна да 2015-га. У гэтыя паўтара дзесяцігоддзя вельмі актыўна з’яўляліся імёны, чыя паэзія насамрэч цікавая.

Я працягваю шукаць новых творцаў і ўжо адчуваю разрыў пакаленняў: не ўсё разумею, не ўсё прымаю. Не ўсе спосабы гульні са словам здаюцца мне цікавымі.

Я не кажу, што сярод іх няма добрых паэтаў, але вось ужо два ці тры гады сярод аўтараў да 25 гадоў няма такіх, хто б мяне здзівіў…

— Што не так з маладымі?

— Усё паўторы, усё гэта я чытаў у аўтараў свайго пакалення. Магчыма, і наша было паўторам кагосьці. Але тыя, хто цяпер прыходзіць у літаратуру, ужо атрымліваюцца паўторамі паўтораў.

Можна сказаць, што гэта пераемнасць, але часцей я бачу прагу займець тую самую папулярнасць, з якой мы пачыналі размову, а не імкненне знайсці нешта новае, здзівіць калег і слухачоў. Гэта мяне насцярожвае.

— Ты ж не маеш дыплома філолага. Што параіш тым, хто хоча пісаць, але не ведае, як?

— Мне здаецца, што філалагічная адукацыя паэту вельмі замінае. У мяне быў такі комплекс: калі я толькі рабіў першыя крокі ў літаратуры, здавалася, што мне бракуе начытанасці. Я нават скардзіўся старэйшым сябрам-літаратарам на гэты свой недахоп і падумваў пайсці вучыцца на філфак проста дзеля спіса літаратуры. Мне сказалі, што гэтага ні ў якім разе не трэба рабіць. Прабелы ў самаадукацыі, наадварот, ствараюць магчымасці. Хай буду вынаходзіць ровар, прыдумваць прыёмы, якія да мяне ўжо тысячу разоў прыдуманыя і забытыя, але пры пэўнай упартасці прайду гэты шлях натуральна.

— Дык што рабіць чалавеку, які вельмі хоча быць паэтам?

— Патрэбны дзве рэчы, якія мусіць рабіць і першакласнік, — шмат чытаць і шмат пісаць. Толькі на самым вышэйшым узроўні. Чытаць запоямі сур’ёзную літаратуру. Шмат пісаць, бо літаратура — гэта не шлях спроб, а шлях памылак. Трэба ўсе памылкі самому зрабіць, усвядоміць, што гэта менавіта памылкі. Знаходзіць прыёмы, якія працуюць і з’яўляюцца ўласна вашымі, развіваць, памнажаць іх, імкнуцца, каб тэксты ўражвалі як мага даўжэй не толькі вашых сяброў, але і вас саміх.

— Ці чакаць прыхільнікам новую кнігу паэзіі Віталя Рыжкова?

— Найбліжэйшым часам не. Выпусціўшы першую пяць-шэсць гадоў таму, я зразумеў, што наступныя 5 гадоў пра другую нават думаць не буду. Не бывае дзесяцітомніка добрых вершаў. Сваю першую кнігу я пісаў 8 гадоў, з гэтага перыяду свайго жыцця выбраў толькі 35 вершаў. Працягваю пісаць, але нават яшчэ не спрабаваў складаць творы ў адну папку. Я ведаю гісторыю, якую хачу расказаць прынамсі трыма сваімі кнігамі, але збіраюся іх пісаць ледзь не да канца жыцця.

Марына Весялуха, zviazda.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў

Пачалося лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Канцэрты, маёўка, кватэрнік, спектаклі,...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя

Гродна лічыцца неафіцыйна культурнай сталіцай нашай краіны, каралеўскім горадам, а яшчэ тут ёсць свая невялічкая «Зыбіцкая»!...

Апошнія навіны

    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені
    Трызуб і Пагоня
    Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»
    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип