Паэты Віцебшчыны ў Наваполацку

18.03.2009 Культура

Наваполацкая гарадская арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны сумесна з бібліятэкай імя Я.Коласа ў Наваполацку запрашаюць 24 сакавіка ў 17 гадзін на прэзентацыю зборніка вершаў паэтаў Віцебшчыны «Ад ніў прыдзвінскіх», выдадзеную Віцебскай філіяй Саюза беларускіх пісьменнікаў.

На прэзентацыі адбудзецца сустрэча з вядомымі паэтамі і літаратарамі Віцебшчыны – Францам Сіўко, Ірынай Жарнасек, Лерай Сом, Алесем Аркушам, маладымі паэтамі Ірынай Бельскай, Алесем Замкоўскім і іншымі.

Тэгі: