Паэзія на Веткаўшчыне

24 і 27 студзеня ў Гімназіі г. Веткі і Гомельскім дзяржаўным абласным ліцэі адбыліся сустрэчы з паэтамі, сябрамі Саюза беларускіх пісьменнікаў Ларысай Раманавай і Яўгенам Сергіенем. DSC02816 Паэты пазнаёмілі вучняў са сваімі новымі кнігамі “Святая вада” (Л. Раманава), “Неба прамаўляе”, “Насуперак” (Я. Сергіеня). Падчас правядзення літаратурна-краязнаўчай віктарыны вучні атрымалі прызы — сувеніры і падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

30 студзеня ў САШ № 1 імя А.А. Грамыкі г. Веткі адбылася сустрэча “З-за трыдзевяці зямель”, якая ладзілалася ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Падчас яе вучні і настаўнікі школы пазнаёміліся са знакамітымі людзьмі Веткаўшчыны — Емельянам Аўраамавічам Бабковым, Генадзем Васільевічам Асанавым.

Емельян Аўраамавіч — захавальнік духоўнай і матэрыяльнай спадчыны, музыка-гарманіст, цудоўны выканаўца вершаў Якуба Коласа, аўтар і выканаўца шматлікіх частушак. На сустрэчы ён іграў на гармоніку, зробленым  больш ста гадоў назад у в. Неглюбка мясцовым майстрам Мельнікавым.

Генадзь Васільевіч Асанаў распавядаў пра тое, як у канцы 1960 гадоў пасадзіў і даглядаў на працягу многіх гадоў 200 саджанцаў кедраў. Яны былі пасаджаны каля адной з вёсак “Вобраз Сусветнага Дрэва ў беларускай традыцыйнай культуры: мінулае і сучаснасць”, — на гэтую тэму разважала Ларыса Дзмітрыеўна Раманава, вядучы навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава, паказвачы прысутным  “раслінныя” узоры на неглюбскіх тканых ручніках.Веткаўскага раёна. У мінулым і пазамінулым гадах 22 кедры далі свой першы “ураджай”. Аб лекавых уласцівасцях кедравых арэшкаў, аб сумеснай працы школьнага лясніцтва пры Стаўбунскай САШ і Веткаўскага спецлясгаса расказаў удзельнік сустрэчы Іван Фёдаравіч Гарэлікаў — намеснік дырэктара Веткаўскага спецлясгаса.

Удзельнікі сустрэчы “З-за трыдзевяць зямель” атрымалі сувеніры, падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, а таксама — кедравыя арэшкі ад І.Ф. Гарэлікава для пасадкі новых дрэў.Падчас сустрэчы адбыўся паказ асобных нумароў бюлетня-газеты Іркуцкага таварыства Беларускай культуры імя Я.Д. Чэрскага, у адным з якіх — паведамленне пра тое, як беларусы Іркуцка святкавалі Купалле, у абрадах якога ўшаноўваюцца кветкі і дрэвы. Дарэчы, летам мінулага года сп. Алег Рудакоў, рэдактар бюлетня-газеты, сябры таварыства наведалі Веткаўскі музей.

SAMSUNG DIGITAL CAMERA

SAMSUNG DIGITAL CAMERA

SAMSUNG DIGITAL CAMERA

SAMSUNG DIGITAL CAMERA

DSC02796

 

Тэгі: , ,