«"Пагоня" вернецца!» Расказваем пра Уладзіміра Крукоўскага — сааўтара дзяржаўнага герба

87 гадоў таму нарадзіўся Уладзімір Крукоўскі. Ён быў адным з сааўтарам дзяржаўнага герба «Пагоня», абараняў беларускую гісторыю і маляваў плакаты на вострыя тэмы. Ён быў упэўнены, што першы герб беларускай незалежнасці абавязкова вернецца — нягледзячы ні на якія акалічнасці.

PALATNO расказвае пра Уладзіміра Крукоўскага і яго творчасць.


Uładzimir Krukoŭski, saaŭtar hierba Pahonia

  Уладзімір Крукоўскі, сааўтар герба Пагоня


Дзяцінства падчас вайны, праца мастаком, мара пра незалежную Беларусь

Уладзімір Крукоўскі нарадзіўся 6 сакавіка 1937 года ў Асіповічах. Па працы бацькі, які быў вайскоўцам, сям’я часта пераязджала. Падчас Другой сусветнай вайны Крукоўскі правёў у Залессі. Пасля вайны скончыў школу з залатым медалём у Ружанах.

Затым паступіў у БНТУ, адкуль яго забралі ў армію. Пасля арміі ўладкаваўся на працу мастаком у Ружанах, праз некалькі гадоў пераехаў у Мінск. У 1972 годзе скончыў Віцебскі педагагічны інстытут, дзе атрымаў вышэйшую мастацкую адукацыю.

Напрыканцы 1970-х гадоў працаваў у шэрагу беларускіх часопісаў, публікаваўся ў газетах і тыднёвіках. Больш за ўсё Крукоўскі вядомы як мастак-плакатыст. Ён маляваў на розныя тэмы: ад экалогіі да палітычна вострых праблем.

Быў удзельнікам творчых асяродкаў беларускіх мастакоў, актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці Беларусі падчас перабудовы. Крукоўскі ўступіў у БНФ ад моманту заснавання, а ў 1990-м нават кіраваў кампаніяй Зянона Пазняка на выбарах у Вярхоўны Савет БССР. У 2010-х выйшлі чатыры кнігі ад Уладзіміра Крукоўскага. Дзве з іх — «Срэбная страла ў чырвоным полі» і «Сьмеласьць. Годнасьць. Гонар» прысвечаны беларускай геральдыцы.

Разам з яшчэ адным беларускім мастаком Яўгенам Куліком Уладзімір Крукоўскі стаў сааўтарам эталоннай выяве дзяржаўнага герба «Пагоня». Крукоўскі стварыў сцяг і малую эмблему БНФ.

У 1996 годзе на рэферэндуме, ініцыяваным Лукашэнкам, бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоню» змянілі на прасавецкія сімвалы. Уладзімір Крукоўскі казаў наступнае:

— За 20 гадоў пасля рэферэндуму ніколі, ніводнай хвіліны мяне не пакідала думка, і гэта нават не надзея — упэўненасць, што «Пагоня» вернецца на сваё месца. Якая — не важна. Магчыма, будзе новы конкурс, можа, будзе іншая выява прынятая, але яна вернецца абавязкова. Гэта непазбежны гістарычны працэс. Таму што ў яе такая каласальная гістарычная база! Ёй столькі гадоў, што проста па статусе сваім, па працягласці існавання яна зрабілася бессмяротнай. Ніякія абвінавачванні ў калабарацыянізме, ніякія спасылкі на падабенстве — няма ніякіх падстаў, каб яе знішчыць.

Над чым яшчэ працаваў Крукоўскі

Уладзімір Крукоўскі жыў у БССР, таму частка прац была прысвечаная ўсялякім савецкім дасягненнем і палітычным фігурам.

Płakaty Uładzimira Krukoŭskaha

Płakaty Uładzimira Krukoŭskaha
Плакаты Уладзіміра Крукоўскага



Яшчэ адзін з кірункаў Крукоўскага — экалогія. У 1986 годзе адбылася катастрофа на Чарнобыльскай АЭС, таму ў мастакоў-плакатыстаў, на жаль, была шырокая прастора для працы.

Płakaty Uładzimira Krukoŭskaha

Płakaty Uładzimira Krukoŭskaha

Płakaty Uładzimira Krukoŭskaha
Плакаты Уладзіміра Крукоўскага

Таксама Крукоўскі, вядома, не мог не надаць увагі нацыянальнай тэме.

Płakaty Uładzimira Krukoŭskaha 

Płakaty Uładzimira Krukoŭskaha 
Плакаты Уладзіміра Крукоўскага


Яшчэ адзна з тэм — беларускія культурніцкія і палітычныя дзеячы.

Płakaty Uładzimira Krukoŭskaha 

Płakaty Uładzimira Krukoŭskaha

Płakaty Uładzimira Krukoŭskaha 
Плакаты Уладзіміра Крукоўскага