Памаранчавы лікбез у Берасці. Распачаўся цыкл перадачаў “Завадны апельсін”

Сяргей Пятрухін

Афлайнавае ток-шоу “Беларускае — самае маё?”, арганізаванае кампаніяй “Будзьма беларусамі!”, адбылося ў пачатку снежня ў Берасці. Перад пачаткам дэбатаў усе удзельнікі прагледзелі відэаапытанку на вуліцах Берасця, дзе пераважная большасць гараджанаў не ведала нікога з берасцейскіх творцаў. Каб распачаць культурніцкі лікбез землякоў, адзін з удзельнікаў ток-шоу, гумарыст Сяргей Пятрухін распачаў цыкл перадачаў “Завадны апельсін”. Партнёры перадачы – парталы realbrest.by i cmex.by Праграма прысвячаецца людзям, якія робяць культуру ў Берасці і берасцейскаму андэрграўнду. Тут мы прыводзім тую самую апытанку і дзве першыя перадачы цыклу.

Апытанка.

Перадача першая. Госць – вядоўца радыё “Брэст” Юлія Майская.


Перадача другая. Госць – мастак Аляксандр Грыгор’еў.

мастак Аляксандр Грыгор’еў

фота – Аляксандр Ждановіч

Тэгі: