Памерла фотамастачка і фотажурналістка з Гродна Наталля Дораш. Пра смерць жанчыны паведамілі яе знаёмыя ў сацсетках. Ёй было 73 гады, піша «Наша Ніва».
Наталля Дораш. Фота: znyata.com
Наталля Дораш нарадзілася ў Гродне 30 красавіка 1952 года. Яна была ўнучкай гродзенскага беларускага грамадскага дзеяча 1920‑х гадоў, доктара Канстанціна Бялецкага, сярод захапленняў якога была і фатаграфія.
Ягоная ўнучка фатаграфіяй захапілася ў юнацтве, і гэта захапленне перарасло ў прафесію. Вучылася ў Школе фатаграфіі ў Мінску. Працавала фотакарэспандэнткай у газетах, друкавалася ў беларускіх і замежных выданнях.
Супрацоўнічала з Народным фотаклубам «Гродна», брала актыўны ўдзел у клубных фотавыставах, неаднаразова перамагала ў фотаконкурсах, у тым ліку і міжнародных. Серыя «Паства» заняла другое месца ў конкурсе «Прэс-фота Беларусі 2011».
У кастрычніку 2013 года зладзіла ў Гродне першую персанальную фотавыставы «Палешукі», у якую ўвайшлі дакументальныя фатаграфіі жыхароў палескай вёскі Букча за 1976 −2012 гады.
Фота Наталлі Дораш з серыі «Людзі Палесся»