• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.09.2022 | Тэатр Беларусы свету Грамадства

«Памежнік сказаў: выбірайце, з кім паедзе дачка». Стваральнікі жывых скульптур распавялі, як з’ехаць і застацца беларусамі

Жывыя скульптуры ад Тэатра-студыі Залатога рэжысёра Аляксея Стукіна бачылі многія беларусы: яго Камандор і ледзі Маргана, Сінтэр Клаас (першы з дзедаў марозаў), Гарбун лё Маркіз прыцягвалі ўвагу на Нямізе, у Лошыцкім парку, на гарадскіх і рэгіянальных фестывалях. Да мінулага года.

Увосень 2021-га Аляксею, яго жонцы Вераніцы і маленькай дачцэ Алісе прыйшлося тэрмінова пакінуць краіну. Цяпер усе яны ў бяспецы ў Вільні. Аляксей і Вераніка распавялі «Салідарнасці», як змянілася жыццё творчай сям’і за год, пра арт-тэрапію для сябе і іншых і пра Скарыну як сімвал, які звязаў розныя краіны.


Teatr1-21.jpg
Камандор на вуліцах старой Вільні. Усе фота з асабістага архіва і @statue.gds

«Ехалі аўтобусам, у валізцы — касцюм чорта Крампуса, і ручная паклажа»

У 2021-м, успамінае Аляксей, студыю павольна, але ўпэўнена прыняліся «душыць»:

— Мне забаранілі выступаць у Верхнім горадзе праз тое, што я падтрымаў пратэст і выказаў сваю пазіцыю. Закрылі ўсе каналы камунікацыі, закрылі цэнтр на Нямізе — яшчэ ў Зялёным Лузе ўдавалася нешта зрабіць: працавалі на Цнянцы, каля «Каляднай крамы».

Потым пачаўся шантаж з боку супрацоўнікаў міліцыі, што акцёры не могуць выступаць без маёй асабістай прысутнасці. А ў верасні здарыўся зусім край, калі паведамілі: трэба «рабіць ногі», альбо мяне арыштуюць.

Я звязаўся з Беларускай Р*дай к*льтуры, распавёў пра пагрозы і што трэба тэрмінова выязджаць. Літаральна цягам дня зрабілі дакументы.

Вырашыў нідзе нічога не анансаваць на гэты конт. Ехалі аўтобусам, у чамадане — касцюм чорта Крампуса, і ручная паклажа — тое, што кожны з нас змог панесці ў руках. Добра, што адзін летні касцюм я яшчэ ў ліпені пераправіў у Вільню, гэта дапамагло трохі зарабіць увосень і пратрымацца ў першы час.

На мяжы, узгадваюць апавядальнікі, ім паведамілі, што могуць прапусціць толькі Аляксея з працоўнай візай.

— Памежнік сказаў: выбірайце, з кім паедзе дачка — альбо з татам у Вільню, а мама тут застаецца, альбо з мамай у Беларусь. А я разумею, што зваротнай дарогі ў Менск увогуле няма, і звязацца ні з кім не магу: інтэрнэтам у мінсктрансаўскім аўтобусе і не пахне, сімка ўжо не ловіць, — узгадвае Аляксей. — Бяру Алісу, едзем да сяброў у Вільню.

Вераніцы ўдалося звязацца з прадстаўнікамі Рады, яны хутка аформілі дакументы, і двух долараў гатоўкі якраз хапіла, каб іх раздрукаваць і прайсці літоўскую мяжу. Увечары Вераніка ўжо была ў Вільні. Але ўвогуле стрэс мы перажылі няслабы.

Праз год суразмоўцы «Салiдарнасцi» пакрысе адаптаваліся, абраслі знаёмствамі, дачку аформілі ў садок. Выбралі літоўскі, каб малая хутчэй навучылася мове.

Сям’я не раз згадвае пра падтрымку Р*ды культуры — як з атрыманнем гуманітарных віз, відаў на жыхарства, так і з удзелам у камерцыйных праектах, у Днях беларускай культуры, якія ў 2022-м расцягнуліся фактычна на месяц. А пасля нядаўняга хакатона «Культурны код», які правялі Рада і Imaguru, Аляксей адкрыў для сябе перспектывы ў IT — плануе сумяшчаць лічбавыя тэхналогіі і любімы жанр.

— Спачатку паказваў Гарбуна, потым стаў выводзіць зімовага персанажа, Крампуса. Менш чым за месяц пра мяне пачалі гаварыць ужо не толькі ў Вільні — у краіне няма жанру жывых скульптур, і мы з Веранікай, па сутнасці, пачалі яго развіваць.

02.jpg
Калядны чорт Крампус пабываў у Каўнасе ў музеі чарцей

Калі выступаць кожны дзень, то персанаж «дакучае» прыкладна за чатыры тыдні, кажуць артысты: падае першапачатковы ажыятаж і, адпаведна, заробак. Але «сарафаннае радыё» працуе і ў іншых гарадах, і жывыя скульптуры з задавальненнем прымаюць у Паланзе, Каўнасе, Клайпедзе, на гастролях у суседніх краінах.

«Нават зло пагадзілася, што дабро — гэта крута»

У лютым пару запрасілі на фестываль у Клайпедзе, плюс у Таліне праходзіў Дзень незалежнасці Эстоніі. Тут і даведаліся пра пачатак вайны.

— Гэта быў удар ніжэй пояса, — прызнаецца Вераніка. — Мы з Аляксеем успрынялі падзеі ва Украіне вельмі блізка да сэрца, таму што, па-першае, адна мая бабуля з Украіны, а па-другое, першапачаткова мы разглядалі якраз варыянт паехаць туды. Сябры і калегі жывуць у Сумах, Харкаве, Кіеве, Жытоміры, Мікалаеве.

І кожная навіна пра тое, што адбывалася ў тыя дні, біла проста па сэрцы — вельмі выразна разумелі, што мы маглі апынуцца там, і спрабавалі рабіць усё, што можам, каб неяк дапамагчы.

Пасля пераезду мне было даволі цяжка ствараць нешта новае — ні натхнення, ні жадання, ды і рэсурсы паменшыліся. На нейкую эмацыйную стабільнасць вывела пераключэнне са сваіх праблем на праблемы іншых людзей у лютым: пачатак вайны, бежанцы, дапамога Украіне — гэта ўсё прымусіла сабрацца.

А да канца вясны, акрамя навін пра ваенныя дзеянні, я пачала глядзець іншую інфармацыю і адкрыла для сябе гіпнакоўчынг. Змагла эфектыўна справіцца не толькі з эмоцыямі, якія адчувала ў Беларусі, але і з адаптацыяй пасля пераезду.
Я знайшла сябе: прайшла навучанне на гіпнакоўча, і зараз магу дапамагчы іншым людзям і буду рада гэта зрабіць. Насамрэч заняткі псіхалогіяй і мастацтвам блізкія: у псіхалогіі шмат працы з арт-тэрапіяй, з падсвядомасцю, уяўленнем, фантазіяй. Гэта нібы два бакі аднаго медаля.

Тады, у лютым, Аляксей запісаў эмацыйны ролік-зварот да артыстаў, заклікаўшы ва ўвесь голас выступіць супраць вайны. Крыху пазней ён у ліку актывістаў беларускай дыяспары спаліў свой ваенны білет перад украінскім пасольствам у Вільнюсе. А потым, калі хлынуў першы паток украінскіх бежанцаў, у тым ліку ў Літву, іх эксперыментальны тэатр разам з літоўскімі і беларускімі валанцёрамі правёў мерапрыемства для паўсотні дзяцей-украінцаў.

Teatr3-21.jpg
Сакавік-2022, дзень сучаснай культуры Украіны

— Нам далі вялікую канферэнц-залу на некалькі гадзін. І пакуль дарослыя вырашалі надзённыя, самыя важныя пытанні, мы думалі на гадзінку прыйсці ў касцюмах, адцягнуць дзяцей, зрабіць для іх невялікае свята, — успамінае Вераніка. — У выніку са студэнтамі-валанцёрамі, знаёмымі музыкамі, з вядомым літоўскім фокуснікам прыдумалі праграму і арт-тэрапію для дзяцей: было месца і памаляваць, і скласці арыгамі, нешта змайстраваць з нітак. Усяго ўжо не прыгадаю, галоўнае, што ўсе былі шчаслівыя і задаволеныя.

Спектакль паставілі пра барацьбу дабра і зла. Вядома, дабро перамагло, і нават зло пагадзілася, што дабро — гэта крута.

«Мы вывучылі тыя старыя, нявыпраўленыя падручнікі»

— У Літве разумеюць, што беларусы — не роўна рэжым. У Польшчы разумеюць. Зараз я ездзіў у Чэхію, у Італію, шмат падарожнічаў па краінах Балтыі — Латвія, Эстонія, — размаўляў там таксама з фінамі і нарвежцамі. І яны кажуць пра тое, што беларусы — не роўна рэжым.

Людзі з розных краін нярэдка пытаюцца, адкуль я. І калі даведаюцца, што з Беларусі, заходзіць размова пра тое, ці лічаць яны беларусаў суагрэсарамі ў вайне. Адказваюць, што ёсць нармальныя, адэкватныя людзі, а ёсць тыя, хто за Лукашэнку, «ябацькі», хто пад уздзеяннем прапаганды.

Але дзякуючы тым людзям, хто ва ўсіх краінах свету зараз расказвае пра Беларусь, атрымалася паказаць, што народ — не роўна рэжым. Я лічу, тое, што мы зрабілі ў 2020 годзе ўсе разам — гэта вельмі важна. І няма адчування, што народ у гэтай рэвалюцыі прайграў.

...У жніўні 2022-га Аляксей, пераўвасобіўшыся ў Францыска Скарыну, праехаў дарогамі знакамітага беларускага асветніка: Вільня, Варшава, Кракаў, Прага, Падуя і зноў Вільня.

Teatr4-21.jpg
Францыск Скарына ў Вільні

— Яшчэ са школы ў мяне была кніга «Мой Скарына», нават з аўтографам аўтара, я была на сустрэчы з ім, глыбока ўразілася апавяданнямі, — кажа Вераніка. — І калі ў Менску памянялі назву галоўнага праспекта на Незалежнасці, гэта адчувалася няправільным. Стварыць выяву Скарыны — гэта быў не толькі напамін пра радзіму, але і пэўнае аднаўленне справядлівасці.

Як бы ні спрабавалі беларускую гісторыю і культуру зараз перапісаць, «паправіць» — але ж мы памятаем, мы вывучылі тыя старыя, нявыпраўленыя падручнікі.

— У мяне была думка ўзнавіць жывы сімвал, які мог бы аб’яднаць нацыю, — дадае Аляксей. — Фарміраваць ідэю мы пачалі яшчэ ў Мінску, адчуваючы, што гэта трэба, прадумвалі канцэпт. Да Дзён беларускай культуры паспелі, уключыліся ў гэтую праграму.

Калі бачыш, што адбываецца ў нашым рэгіёне, вельмі важна ствараць сімвалы для Беларусі, Украіны, Літвы, Польшчы, адлюстроўваць супольнасць нашай гісторыі і культуры. Пагадзіцеся, Скарына — гэта вельмі прыдатны вобраз.

«Параўноўвалі з Дантэ, Марка Пола, нават з Капернікам»

Рэалізаваць культурна-адукацыйны праект «Па слядах Скарыны» дапамаглі суполка RAZAM і асацыяцыя беларусаў замежжа, а па ключавых пунктах маршруту і падзеях з жыцця Скарыны пракансультаваў гісторык Сяргей Харэўскі. Паралельна Аляксей здымаў відэа — road movie, часткова ад сваёй асобы, часткова «ўспаміны» Францыска Скарыны (хутка выніковы фільм абяцаюць выкласці ў сацсетках і на Patreon студыі).

— У Варшаве дыяспара актыўна падтрымала, вельмі цёпла Францыска прыняла і ў Кракаве. Я перагледзеў загадзя шмат фільмаў пра жыццё Скарыны, і ў Ягелонскім універсітэце пабываў роўна ў тым месцы, дзе здымаўся фільм «Я, Францыск Скарына» з Янкоўскім. І яшчэ з дапамогай ахоўнікаў знайшоў памятную таблічку — увесь выкладчыцкі склад па дарозе ўразілі, — смяецца Аляксей.


Teatr5-21.jpg

Teatr6-21.jpg
Сучасны Скарына ў Кракаве і Падуі.

— У Празе, на жаль, не ўдалося выступіць у горадзе — аказваецца, вулічным артыстам гэта забаранілі, пад пагрозай вялікага штрафу. Шкада, канешне, вельмі прыгожы горад. Але заробленага раней мне хапіла, каб адправіцца ў Падую. Ехаў праз Альпы і бачыў перасохлыя ад спякоты рэкі, зусім постапакаліптычны малюнак.

Жыў у апартаментах у кітайцаў, класічных музыкаў, адчуў дух вялізнага студэнцкага горада, дух маладосці. Патрапіў да святкавання 800-годдзя Падуанскага ўніверсітэта — там нават адмысловую манету ў 1 эўра выпусцілі з надпісам, што веды — гэта сіла.

Я выступаў каля самога ўніверсітэта, на ажыўленай турыстычнай вулачцы, і хто не пазнаваў Скарыну, параўноўвалі з Дантэ, з Марка Пола, нават з Капернікам, мяркуючы па касцюме.

Часта падыходзілі беларусы і дзякавалі, шмат хто — па-беларуску: «Дзякуй вялікі за тое, што вы робіце». Гэты жывы водгук, вядома, выклікаў эмацыйны ўздым.

Што далей, Аляксей і Вераніка пакуль не загадваюць. Вярнуцца ў Беларусь — не варыянт. Пакуль асвоіліся ў Вільні. Плануюць развіваць студыю і ажывіць цэлую галерэю герояў ВКЛ: караля Міндоўга, пасля — Гедыміна.

— Беларусы далучыліся да ліку богам абраных народаў, як габрэі, цыганы, якія нясуць сваю гісторыю, свае традыцыі і культуру ўсяму свету, — кажа Вераніка, — і пры гэтым застаюцца беларусамі. Дыяспары нямала робяць, але хочацца, каб да актывістаў далучылася як мага больш людзей.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип