Пайшла з жыцця актрыса Наталля Суворава

Стала вядома пра смерць актрысы Магілёўскага абласнога тэатра лялек Наталлі Суворавай. Пра гэта паведамляецца на сайце тэатра.


Natallia-Suvorava.png

За час працы ў тэатры Наталляй Суворавай было створана больш за 50 роляў. Найбольш значныя і яркія з іх: Русалачка ў аднай меннай пастаноўцы Г.Х. Андэрсана; Бабуля ў спектаклі «Піліпка і ведзьма» С. Кавалёва; Прынцэса ў спектаклі «Прынцэса на гарошыне» Г. Х. Андэрсана; Чырвоная шапачка, Дзюймовачка, Мікі і многія іншыя.

Апошнія гады Наталля Суворава была на заслужаным адпачынку.

Развітанне адбудзецца 10 верасня з 10.00 да 12.00 па адрасе вул. Першамайская, 99 (Цэнтр рытуальных паслуг).