Памятны канцэрт да дня нараджэння беларускага кампазітара Алеся Рашчынскага

29.03.2017 Афіша

Творчасць – будзь то музыка, ці мастацтва, ці архітэктура, ці літаратура –  жыве вечна, калі ў творцы атрымоўваецца дакрануцца да душ і сэрцаў чалавечых. Беларускі кампазітар Алесь Рашчынскі здолеў гэта зрабіць і пакінуў глыбокі след у беларускай музычнай культуры. Яго шчырая музыка гаварыць значна больш, чым можна сказаць словамі, і мы запрашаем вас асабіста ў гэтым пераканацца.

08.04.17БЗУ памятным канцэрце прымуць ўдзел тыя, хто неабыякавы да культурнага жыцця свайго горада і краіны, хто дапамагае рабіць яго цікавым і насычаным. На вялікай сцэне філармоніі выступяць:

АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЕСНІ «КАХАНАЧКА»

Мастацкі кіраўнік – Ірына ЯРМОЛІК

УЗОРНЫ ВАКАЛЬНА-ХАРЭАГРАФІЧНЫ КАЛЕКТЫЎ «ЖАЛЕЙКА»

Мастацкі кіраўнік – Алена ТУМІЛОВІЧ

НАРОДНЫ ХОР ІМЯ А. РАШЧЫНСКАГА

Хормайстар – Ганна ДАЎГАПОЛАВА

ТВОРЧЫЯ КАЛЕКТЫВЫ МІНСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА МУЗЫЧНАГА КАЛЕДЖА імя М.ГЛІНКІ:

НАРОДНЫ ХОР

Мастацкі кіраўнік і дырыжор – Інга КАНЦЭВІЧ

КАНЦЭРТНЫ ХОР

Мастацкі кіраўнік і дырыжор – Аляксей СНІТКО

АРКЕСТР БЕЛАРУСКІХ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЕНТАЎ

Мастацкі кіраўнік і дырыжор – Уладзімір ЧЭРНІКАЎ

СІМФАНІЧНЫ АРКЕСТР

Мастацкі кіраўнік і дырыжор – Мікалай МАКАРЭВІЧ

Для гледача прагучаць апрацоўкі народных песень, харавыя аранжыроўкі на песні знакамітых беларускіх кампазітараў Я.Глебава, І.Лучанка, А.Моўчана, аўтарскія творы А.Рашчынскага.

Аўтар праекту – Юлія Юхно-Тарасевіч

Квіткі можна набыць па нумары +375296979786