Пра смерць навукоўца-этнографа Анатоля Літвіновіча напісаў літаратуразнаўца Язэп Янушкевіч у фэйсбуку.
«У пазамінулым-2021 г. Анатоль прайшоў праз Акрэсьціна, дзе ў турэмных цэлях яго, 69-гадовага, паважна, але як бы й заўчасна, без парЫ, клікалі «дзядýлем»...», напісаў Язэп Янушкевіч.
У студзені «Рэгіянальная газета» пісала што ў Анатоля Літвіновіча выявілі рак лёгкіх чацвёртай ступені.