Беларускі кінарэжысёр і сцэнарыст памёр пасля працяглай хваробы ў дзень свайго нараджэння, 26 чэрвеня, піша «Наша Ніва». Пра смерць паведаміў Беларускі саюз кінематаграфістаў.
Валерый Рыбараў нарадзіўся 26 чэрвеня 1939 года ў расійскім Саратаве. З 1959 года працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм» — спачатку як асістэнт рэжысёра, пазней — як рэжысёр.
Этапным фільмам у творчым лёсе кінематаграфіста стаў дакументальны фільм «Танежскія бабы» (1977). Фільм прысвечаны лёсамі трох жыхарак вёскі і захаванаму ў першародным выглядзе ўнікальнаму абраду сустрэчы вясны ў вёсцы Тонеж Лельчыцкага раёна.
Зняў мастацкія фільмы «Жывы зрэз» (1978), «Чужая бацькаўшчына» (1982) і «Сведка» (1985).
Знятая ім моладзевая драма «Мяне завуць Арлекіна» (1988, па п’есе вядомага расійскага журналіста Юрыя Шчакачыхіна, які быў адным з аўтараў сцэнару) стала самым касавым айчынным фільмам за ўсю гісторыю беларускага кіно: за 12 месяцаў пракату карціну паглядзела 41,9 мільёна гледачоў.