Памёр мастак Уладзімір Дзядзюля

22 студзеня 2023 года на 67 годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак-манументаліст, педагог, жывапісец Уладзімір Дзядзюля. Пра гэта паведамляецца на старонцы Беларускага саюза мастакоў у Фэйсбуку.


photo_2023-01-25_10-01-01.jpg

Кароткая біяграфія мастака:

Нарадзіўся ў 1956 г.

У 1986 — скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.

У 1991 — скончыў творчыя майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР у Мінску.

Працаваў у манументальна-дэкаратыўным і станковым жывапісе.

З 1991 — сябра Беларускага саюза мастакоў.

«Яшчэ адна страта ў мастакоўскім свеце: памёр Уладзімір Дзядзюля (30.07.1956-23.01.2023). Буду памятаць яго, як добрага жывапісца і выкладчыка, які займаўся з дзецьмі, што любілі маляваць», — напісаў на сваёй старонцы ў fb Адам Глобус.