Памёр Міхась Тычына, беларускі літаратуразнаўца і крытык

Яму было 79 гадоў.

Развітацца з літаратуразнаўцам можна будзе з 10.00 да 11.00 ў рытуальнай зале па адрасе вул. Кульман, 33а.



318.jpg
Фота Кастуся Дробава

Міхась Тычына нарадзіўся 10 лютага 1943 года ў сям’і ссыльнага селяніна ў Якуціі. У 1947-м вярнуўся на радзіму ў Глускі раён.

Працаваў вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры і мовы НАН Беларусі, выкладаў літаратуру ў Беларускім гуманітарным ліцэі.

Друкавацца пачаў у 1963 годзе з вершаў (брэсцкая абласная газета «Заря»); як крытык і літаратуразнавец з 1969 (часопіс «Маладосць»). Спецыяліст у галіне літаратуразнаўчай экспертызы. Аўтар шматлікіх асабістых і калектыўных манаграфій, эсэ, нарысаў, аповесцяў, апавяданняў. Пераклаў на беларускую мову шэраг прац і твораў Алеся Адамовіча. Адзін з аўтараў падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па беларускай літаратуры для базавай і сярэдняй школы.

Быў членам Саюза беларускіх пісьменнікаў  і Беларускага Пэн-Цэнтра.