Яму было 57 год.
25 студзеня стала вядома, што памёр медыяменеджар Ігар Данілаў, піша «Салідарнасць». Створаны ім «Гастраном» быў адным з нямногіх паспяховых медыябізнесаў у Беларусі.
Таксама Ігар Данілаў кіраваў конкурсам «Прадукт года», у апошні час развіваў экалагічна-гастранамічны праект Slow Food.
— З Ігарам Данілавым мы пазнаёміліся даўно. Тады ён быў рэдактарам газеты «Гастраном», і я нават пісала для яго нейкія матэрыялы пра кухні розных краін, дзе мне давялося пабываць, — піша журналістка Надзея Суслава. — Потым перасякаліся шмат разоў — і на фестывалі «Мотальскія прысмакі», і падчас кулінарных экспедыцый, і на розных пасяджэннях... Размаўлялі, спрачаліся, абмяркоўвалі... І раптам — як абухом па галаве: пайшоў, памёр, больш няма. Ігар быў гурманам і эпікурэйцам. Спадзяюся, на тым свеце, калі ён існуе, яго пачастуюць амброзіяй і нектарам...