4 жніўня пайшоў з жыцця вакаліст і стваральнік легендарнага калектыву “Neuro Dubel”, наш добры сябра, Аляксандр Кулінковіч. Яму было ўсяго 46 гадоў. Прычына смерці – лёгачная недастатковасць.
Аляксандр Кулінковіч быў чыннным удзельнікам кампаніі “Будзьма беларусамі!” ад моманту яе заснавання. На якой бы мове ні гучалі песні гурта, яны ўсе паводле духу і атмасферы з’яўляюцца беларускімі.Аляксандр удала спалучаў у сябе разважлівага журналіста і харызматычнага панка. Мы ўсе пакуль да канца не асэнсавалі страту гэтай Асобы. І яго песні і тэксты, мы пэўныя, паўплываюць яшчэ не на адно пакаленне.
Кампанія “Будзьма беларусамі!” шчыра смуткуе разам з блізкімі і роднымі.
Праекты з удзелам Аляксандра Кулінковіча на нашым сайце: