Памёр паэт і мастак Міхал Анемпадыстаў

24.01.2018 Асоба

Беларускі дызайнер, графік, фатограф, паэт і перакладчык Міхал Анемпадыстаў памёр ва ўзросце 53 гадоў, расказала Свабодзе яго жонка Алена.

Раней паведамлялася, што Анемпадыстаў у крытычным стане бы дастаўлены ў бальніцу пасля таго, як у ноч на 23 студзеня нібыта заснуў за камп’ютарам.

Анемпадыстава называюць адным са стваральнікаў беларускай рок-паэзіі — ягоныя вершы сталі песнямі N.R.M., «Новага Неба», Змітра Вайцюшкевіча, IQ48 і іншых, ён быў аўтарам славутага «Народнага альбома».

“Будзьма беларусамі!” шчыра спачувае блізкім і родным.