Цяперашняе лета ўжо можна назваць летам вяртанняў і адраджэнняў. Да канцэртнай дзейнасці ўжо вярнулася група Gods Tower, зараз надышла чарга і для іншых легендаў беларускай рок-музыкі 90-х гадоў: пасля доўгага адпачынку, напярэдадні выхаду новага альбома, на сцэну менскага паб-клуба Графіці 13 чэрвеня выйдзе гурт ПАНІ ХІДА.
Гэты гурт адмыслова прадстаўляць не трэба. У 1992-1993 музыкі запісалі дэмаальбом “Добраахвотнікі IRA” – лепшы альбом па меркаванні “Знамя юности”. 1997 год альбом – “Проза і Вершы”. У гэтым жа годзе Пані Хіда атрымлівае рок-карону ў намінацыях “Кліп года” і ” Песня года”. 1998 год – альбом “Рай для фей”. 1999 год – альбом “Гісторыі”. 2000-2002 сінглы “Страляцца”, “Шыва”, “Веру” выходзілі на розных зборках у Расіі і Беларусі. Сумесныя выступы з B.B.Blu, C.C. Ketc, Кароль і шут, Акіян Эльзы і шматлікімі іншымі.
У 2009 аднавілі сваю дзейнасць ў складзе: Сокалаў (Есаул) – лідэр вакал, гітара, аўтар; Турак – гітара, бэк, клавішы, аўтар; Шульгін (Віня) – бас, бэк, аранжыроўка, Крівашэеў (Дыёд) – барабаны. Вырашана было змяніць назву на больш мілагучнае для слухачоў “Cola-Manola”.
“Усё ёсць у беларускай групы ПАНІ ХІДА, каб узысці мясцовай зоркай: прыемны гітарны гук, вакал Есаула (такога запамінальнага голасу на беларускай рок-сцэне няма ні ў каго), песенны матэрыял…” з “Музычнай газеты”.
Гурт выступіць 13 чэрвеня ў мінскім паб-клубе Графіці, пачатак у 19.00
Таксама ў канцэрце возьме ўдзел мінская псіхадэлік поп-рок група Астэнія
Даведкі і замова квіткоў па тэл. (029) 2597325, 7799918