Панцеляймон Панамарэнка. Збіральнік зямель або кат беларускага народа? Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.


Трызуб і Пагоня, Панцялеймон Панамарэнка

Панцеляймон Панамарэнка — “збіральнік зямель беларускіх” або кат беларускага народа? Як ураджэнец Кубані ўзначаліў Савецкую Беларусь? Навошта ў часе вайны яму спатрэбілася “беларуская нацыянальная армія”? Чаму беларусафоб дабіваўся, каб Полацак пакінулі ў БССР? Што перакрэсліла вялікія планы стаць на месца самога Сталіна? Хто былі апошнія ахвяры некалі ўсемагутнага чыноўніка і да чаго тут Нідэрланды?

Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.


Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.