Дыджэй Аляксандр Багданаў (Papa Bo) і сцэнограф Максім Крук з’ехалі з Беларусі

З Беларусі з’ехалі супрацоўнікі культурнага цэнтру «Корпус» арт-менеджар і дыджэй Аляксандар Багданаў («Папа Бо») і мастак-сцэнограф Максім Крук, піша на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Андрэй Стрыжак.


125.jpg

«Пасля доўгіх і малапрыемных прыгодаў» іх пераправіла за мяжу служба эвакуацыі фонду BYSOL, піша Стрыжак.

Нагадаем, супрацоўнікаў арт-прасторы «Корпус» затрымалі 2 верасня і асудзілі на 10 сутак — нібыта за непадпарадкаванне міліцыянтам. Пасля абвінавацілі ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК) і асудзілі на 3 гады «хіміі» з накіраваннем.