• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.07.2016 | Адукацыя

Папулярная навука па-беларуску распачне новы сезон

Найперш беларускамоўны лекторый распавядзе пра оптыку.

У гарадах усё папулярнейшымі робяцца лекторыі, дзе навукоўцы на пальцах тлумачаць нейкія фундаментальныя з’явы. Натуральна, што і ў Мінску ёсць шэраг такіх суполак, але на мове пра электрычнасць ці чорныя дзіры можна пачуць толькі на сустрэчах Папулярнай навукі па-беларуску.

000

“Знайсці лектара складана. Нашы лекцыі бясплатныя, а падрыхтаваць 40-хвілінны выступ няпроста для навукоўца. Так што часам, калі не знаходжу навукоўца, то рыхтуюся і выступаю сама”, — прызналася арганізатар курсаў і выпускніца факультэта радыёфізыкі і камп’ютарных тэхналогій БДУ Анастасія Палтаржыцкая.

Ідэя такога лекторыя з’явілася летась, з яе рэалізацыяй дапамаглі вядоўцы Мова.ТУТ. Першая лекцыя была прысвечаная малекулярнай фізіцы, дзе пасля тэарэтычнай часткі выступілі супрацоўнікі мінскага музея навукі. Яны паказвалі розныя дзівосы з вадкім азотам, разбівалі ружы і іншым чынам здзіўлялі людзей.

Пасля былі самыя разнастайныя тэмы: электрычнасць, магнетызм, нябесная механіка і нават кажаны. У канцы лекцый ладзяць практычныя вопыты ці нейкія гульні. Часам дапамагалі аднакурснікі Анастасіі, самі шукалі апаратуру ва ўніверсітэце, каб правесці доследы перад аўдыторыяй. “Да нас прыходзяць і малыя дзеці з бацькамі, і людзі сталага веку, так што зладзіць занятак, каб усім было цікава, складана. Таму і гуляемся, каб ніхто не заснуў”, — распавяла Анастасія.

000Анастасия

Цяпер на старонцы праекта можна паглядзець здымкі з лекторыяў і пачытаць пра навукоўцаў, якія хоць неяк звязаныя з Беларуссю. Гаворка не толькі пра тэхнічныя навукі, але і пра навуку прыгожага.

Цікава, што на папулярны лекторый “Курылка Гутэнберга” месцы распісваюць за некалькі дзён, а колькасць наведнікаў Навукі па-беларуску вагаецца ад 10 да 30 чалавек. Анастасія перакананая, што рэч тут не ў мове: “Пра лекторыі ў нас пакуль ведае не так шмат людзей. Мажліва, тут справа ў неразрэкламаванасці нашых курсаў. Але тыя, хто прыходзіць, пасля задаюць пытанні, цікавяцца тэмай далей”.

Кінуць ладзіць лекторыі Анастасія ніколі не хацела: “Вядома, было крыўдна, калі ты рыхтуешся, а ніхто не прыходзіць. Але тады я думала, што варта памяняць, каб прывабіць і зацікавіць слухачоў. А калі ў канцы вечара падыходзяць людзі і кажуць “дзякуй” — гэта для мяне найлепшы стымул”

003

Анастасія прыдумала закрануць з гэтага сезону новыя сферы: матэматыку і генетыку, мажліва, будуць і гуманітарныя навукі кшталту права. Яшчэ з’явіцца канал на Ют’юбе, дзе арганізатарка выкладзе відэа з лекцый, “каб людзі ведалі, як у нас цікава”.

Таксама наведнікі пасля кожнай лекцыі будуць атрымліваць раздаткі са сціслым зместам тэмы ці асноўнымі формуламі. “Я буду клапаціцца пра якасць заняткаў. Праз тое, што прыходзяць людзі з рознай адукацыяй, істотна, каб яны маглі атрымаць апорны матэрыял, прыйсці дадому і ўспомніць ды распавесці сваякамі пра лекцыю і новыя веды. Я хачу, каб яны атрымлівалі як мага больш карысці, нават калі ў групе будзе толькі 10-15 слухачоў”, — адзначыла Анастасія.

Канкрэтнай даты пачатку лекторыя пакуль няма, за навінамі праекта можна сачыць на яго старонцы.

Марыя Грыц

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

Беларусы Варшавы святкуюць Дзень Волі (фота)

Святкаванне Дня Волі ў Варшаве распачалося каля калоны Жыгімонта на Замкавай плошчы. Шэсце, ачоленае Зянонам Пазняком,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

valiancina_shauchenka

У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

Сёння ў Коўне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка грамадскаму дзеячу Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, аўтару эскіза бел-чырвона-белага...

valiancina_shauchenka
Грамадства Кіно

Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка

1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Юлі Шатун «Межы». Гэта ўжо другі беларускі фільм,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип