Пра тое, што да яго не рыхтаваліся, на пачатку чэрвеня казала прэс-служба Міністэрства абароны. Таксама параду няма ў афіцыйным спісе мерапрыемстваў на 3 чэрвеня, а таксама ў праграмах тэлеканалаў. Відавочна, вайсковы парад на 3 ліпеня не адбудзецца ў Мінску ўпершыню за 22 гады.
Афіцыйныя прычыны адмены параду не паведамляюцца. Адна з магчымых версій — няма грошаў. Тым не меньш, адбудзецца салют і гулянні побач са стэлай «Мінск — горад-герой» і на на пляцоўцы каля Палаца спорту.
Салют будзе арганізаваны ў шасці пунктах горада: у парку імя Чавеса, у парку Паўлава, у парку Перамогі, на набярэжнай вадасховішча Дразды, на пляцоўках ля «Чыжоўка-Арэны» і Нацыянальнай бібліятэкі.
У той жа час улады звярнуліся да прадстаўнікоў розных канфесій, каб 3 ліпеня арганізаваць усебеларускую малітву «За Беларусь» з «шырокім прыцягненьнем вернікаў».
Чытайце таксама: Каталікам прапанавалі 3 ліпеня арганізаваць малітву «За Беларусь». Паглядзіце на іх адказ