Каб яшчэ раз нагадаць пра небяспеку каронавіруснай інфекцыі Budzma.org падрыхтавала парады, як абараніць сябе і блізкіх ад гэтай жудаснай хваробы, на падставе інфармацыі Сусветнай Арганізацыі Аховы Здароўя.
Каб не захварэць на каронавірус, трэба прымаць неабходныя меры прафілактыкі і выконваць рэкамендацыі органаў аховы здароўя.
Як перадаецца каронавірус і чым ён небяспечны Каронавірусная інфекцыя (COVID-19 )з’яўляецца інфекцыйным захворваннем, выкліканым вірусам SARS-CoV-2. У большасці хворых COVID-19 назіраюцца лёгкія або умераныя сімптомы, выздараўленне адбываецца без спецыфічнага лячэння. Аднак у некаторых людзей захворванне працякае ў цяжкай форме, і ім патрабуецца медыцынская дапамога, часта гэтае захворванне прыводзіць да лятальнага выніку.
Вірус можа перадавацца з кроплямі сліны з рота ці вылучэннямі з носа інфікаванага чалавека падчас кашлю, чхання, размовы, спеваў або дыхання. Памер часціц вадкасці можа быць розным: ад буйных рэспіраторных кропель да больш дробных аэразольных часціц.
Заразіцца вірусам можна паветрана-кропельным шляхам, знаходзячыся ў блізкасці ад чалавека з COVID-19, або ў выніку пераносу віруса рукамі з заражанай паверхні на слізістыя абалонкі вачэй, носа або рота. Вірус лягчэй распаўсюджваецца ў закрытых і перапоўненых памяшканнях.
Што варта рабіць, каб не захварэць на каронавірус Трымайцеся на бяспечнай адлегласці ад людзей (не менш за 1 метр), нават калі яны не здаюцца вам хворымі. Насіце маску ў грамадскіх месцах, асабліва ў закрытых памяшканнях і там, дзе выконваць бяспечную дыстанцыю немагчыма.
Старайцеся пазбягаць закрытых, дрэнна вентыляваных месцаў. Знаходзячыся ў памяшканні, адкрывайце вокны. Выконвайце правілы гігіены рук. Часта мыйце іх вадой з мылам або апрацоўвайце спіртазмяшчальным антысептыкам для рук.
Пры кашлі або чханні прыкрывайце рот і нос локцевым згібам або насоўкай.
Калі вы адчуваеце недамаганне, то варта заставацца дома. Калі ў вас падвысіцца тэмпература, з’явіцца кашаль і дыхавіца, звярніцеся па медыцынскую дапамогу. Чым раней вы гэта зробіце, тым хутчэй вас накіруюць да патрэбнага лекара. Так вы абароніце сябе і прадухіліце распаўсюд вірусаў і іншых інфекцый.
Абавязкова зрабіце прышчэпку!
На дадзены момант, згодна інфармацыі Сусветнай Арганізацыі Аховы Здароўя, у Беларусі зафіксавана 631 тыс. захворванняў і 4875 выпадкаў са смертэльным вынікам. У свеце ўсяго хварэла на каронавірус 254 млн. чалавек, памерла — 5, 11 млн.