Партызаны, рэйкавая вайна і спаленыя вёскі. Распавядаем пра паўстанне 1863 у новым выпуску відэапраекта «Сармат»

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Сармат», прысвечанага шляхецкай культуры ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы.


На што спадзяваліся паўстанцы, калі выступілі супраць Расіі? Чаму сяляне з недаверам паставіліся да паўстання? Ці дапамог Захад? Практыка вайны: ці ўдалося інсургентам стварыць рэгулярную армію? Чаму расійцы баяліся лезці ў лясы? Чым імперыя адказала на апошні збройны выступ шляхты Рэчы Паспалітай? Самае важнае пра паўстанне 1863-1864 гадоў - у нашым відэа.


Папярэднія выпускі гістрачынага серыяла «Сармат» глядзіце па спасылцы.