Пісьменніку Алесю Пашкевічу — 50 год

Пра жыццё і творчасць Алеся Пашкевіча распавядае «Суполка беларускіх пісьменнікаў».


photo_2022-09-02_07-57-57.jpg

Нарадзіўся ў в. Набушава на Случчыне, скончыў філфак БДУ і аспірантуру. Кандыдат філалалагічных навук (1992), доктар (2002). Вядомы як празаік, паэт, публіцыст, літаратуразнаўца.

Працаваў выкладчыкам у БДУ, у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», адказным сакратаром і намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Першацвет», загадчыкам аддзелу паэзіі часопіса «Нёман».

У 2002 г. на пазачарговым ХIV з’ездзе Саюза беларускіх пісьменнікаў быў абраны старшынёй СБП.

За актыўную грамадскую пазіцыю звольнены з БДУ.

У 2006 г. пераабраны на пасаду старшыні СБП на другі тэрмін.

Як літаратуразнаўца вывучаў паэзію 1920-ых і літаратуру беларускага замежжа.

Аўтар кніг: «Нябесная сірвента». Вершы; «Пляц Волі». Раман-дакумент; «Круг». Раман-біяграфія; «Сімъ побѣдиши». Раман. і інш.