1 кастрычніка 2008 года паўстала Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!». Кампанія абвясціла сваёй мэтай паглыбленне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. Праз гады гэтая мэта не змянілася. Мы па-ранейшаму працуем, каб несці беларушчыну і рабіць беларускае бачным.
Да Дня народзінаў мы падрыхтавалі святочныя паштоўкі, якімі вы можаце віншаваць сваіх блізкіх.
Спампоўвайце і дзяліцеся з роднымі і сябрамі!

Паштоўка "З Днём нараджэння!"

Паштоўка "З Народзінамі!"
Таксамы да Дня народзінаў мы падрыхтавалі падборку самых цікавых і карысных праектаў ад грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!», каб злавіць настальгію. Або адкрыць для сябе нешта новае.
Фільм, прысвечаны гісторыі Беларусі ад яе пачатку да нашых дзён, з чэшскімі і польскімі субтытрамі.
Гэта супольны праект інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!», у якім айчынныя і замежныя выканаўцы розных стыляў, перазапісалі адзін са сваіх хітоў у беларускамоўным варыянце, выкананым прафесійным перакладчыкам. Сэнс у наданні песні другога жыцця, фактычна стварэнне новага хіта.
Факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары. Вядучая — Наста Суханосік.
Відэапраект пра шляхецкую культуру ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы.
Відэапраект, у якім блогер Валера Руселік і Сяргей Мікалаевіч (Міхась Зуй) ламаюць нацыянальныя стэрэатыпы пра беларусаў, абапіраючыся на канкрэтныя факты, хто мы і адкуль.
Кулінарны праект: гатуем смакоцці і цешым душы блізкіх. Рэцэпты традыцыйных і аўтэнтычных страў беларускай кухні.
Гэта пазнавальны, забаўляльны, адукацыйны канал для дзяцей і іх бацькоў. Тут знойдзеце цікавыя адукацыйныя праграмы, аўдыяказкі, цікавосткі з гісторыі нашай Радзімы.
Дапамагае сачыць за беларускімі мерапрыемствамі ў сваім горадзе і па ўсім свеце. Калі яшчэ е падпісаныя, абавязкова падпішыцеся!
Культурна-асветніцкі партал «Будзьма беларусамі!» падрыхтаваў паштоўкі па-беларуску на розныя святы. На кожнай паштоўцы - свая беларуская адметнасць, свая нагода для гонару! Захоўвайце сабе і дасылайце родным, знаёмым і сябрам!
Будзьма беларусамі і будзьма разам!