Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве

26.09.2023 Культура

Серыю паштовак «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» намаляваў мастак Міхаіл Дайлідаў. Каляровую падборку надрукавалі ў выдавецтве «Тэхналогія».


pasztouki-Skaryna.jpg
Фота: tn.by

Усяго ў серыі чатыры паштоўкі: «Скарына маленькі», «Малая падарожная кніга», «Скарына ў садзе» і «Скарына ў Даніі».

pashtouki-skaryna.jpg
Фота: citydog.io

scaryna-pasztouki.jpg
Фота: citydog.io

Паштоўкі можна замовіць на сайце выдавецтва. Кошт адной — 1,5 руб. Прыемна, што дастаўку абяцаюць у любую кропку свету.

Skaryna.jpg
Фота: citydog.io

Адзначым, што выдавецтва «Тэхналогія» надрукавала раней цэлую серыю кніг пра Францішка Скарыну. Адна распавядае пра славутага беларуса дзецям праз займальныя заданні, у другой вядомы беларускі доктар, прафесар Мікалай Сарока даследуе хваробы першадрукара. А кніга «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» — пра незвычайныя гісторыі пачатку вялікага еўрапейскага шляху нашага славутага першадрукара.

Чытаць яшчэ: Гістарычныя цікавосткі пра Францыска Скарыну