Выдавецтва апублікавала анонс перадзамовы на калекцыю на сваёй старонцы інстаграм. У новай калекцыі — 10 паштовак з 10 беларускімі касцюмамі ад мастачкі Вікторыі Багдановіч. Паштоўкі выкананы на дызайнерскай паперы «Лён».
«Сябры! Мы вырашылі павялічыць колькасць паштовак з нашымі любімымі нацыянальнымі строямі і сабралі іх пад адной вокладкай, надрукаваўшы на льняной паперы. І цяпер мы адкрываем перадзамову на набор паштовак „Касцюм як душа“.
Такі набор стане ідэальным падарункам на любое свята як для беларусаў, так і для замежных сяброў. Да таго ж гэта заўсёды больш выгадна, чым набываць паштоўкі па адной!
Набор паштовак складаецца з 10 малюнкаў, прысвечаных беларускім народным строям, і дае ўяўленне пра іх разнастайнасць і адметнасць. У гэтых малюнках адчуваецца захапленне самой мастачкі, перададзенае асаблівымі мастацкімі сродкамі», напісалі на старонцы выдавецтва.
Замовіць можна па спасылцы.
Глядзіце таксама: Вышыванка — абярэг ці мода? Абмяркоўваем у новым выпуску гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня»