• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.01.2023 | Гісторыя

Паштовы раман Анарэ дэ Бальзака

«Каханне» славутага творцы і княжны Эвеліны Ганскай, «каханне», якое цалкам змяніла лёс Бальзака, чырвонай лініяй праходзіць праз любое з біяграфічных выданняў пра пісьменніка (і нават было не раз адлюстравана ў кіно!). А вось тое, што асоба, якая перакуліла свет Бальзака, Эвеліна Ганская, мае беларускае паходжанне і з’яўляецца сваячкай Тадэвуша Рэйтана, застаецца малавядомым фактам. Мае дачыненне да гэтай гісторыі і род Манюшкаў, бо сястра Эвеліны Аляксандра — цётка Станіслава, знакамітага кампазітара, — піша «Культура і Мастацтва».


5 (1).jpg

Раман у 414 лістах

Менавіта столькі Анарэ дэ Бальзак адправіў Эвеліне Ганскай за васямнаццаць гадоў знаёмства. Дарэчы, ініцыятарам першага кантакту быў не ён. 28 лютага 1832 года парыжанін Бальзак атрымаў ліст з Расіі. На сургучнай пячаці быў выціснуты герб Diis ignotis, а сам ліст падпісаны толькі адным словам «Іншаземка». Ліст, поўны захаплення творцам, як высветлілася пазней, належаў пяру княжны Эвеліны Жавускай, жонкі валынскага маршалка Вацлава Ганскага. Прычым, як лічыцца, пісьмо створана ў якасці гульні. І Бальзак гульню падтрымаў. З таго моманту думка ажаніцца з «Іншаземкай», уласніцай тысяч прыгонных душ і дзясяткаў тысяч гектараў зямлі, стала для Анарэ ідэяй фікс. Праўда, за шаснаццаць гадоў (з 1832 па 1848) Бальзак і Ганская бачыліся толькі чатыры разы. Першая іх сустрэча, падрыхтаваная па ўсіх законах канспірацыі, ледзь не стала апошняй. Пісьменнік, як вядома, меў не толькі простае паходжанне, але і не самую прэзентабельную знешнасць. Сапраўды было ад чаго прыйсці ў адчай даме з вышэйшага свету, княжне, графіні, праўнучцы французскай каралевы Марыі Ляшчынскай, жонкі Людовіка XV. Але сувязь працягнулася і завяршылася шлюбам 2 (14) сакавіка 1850 года. Колькі ў «каханні» было шчырасці, а колькі разліку, распавядуць кожнаму цікаўнаму біёграфы Бальзака, не менш вядомыя, чым ён, пісьменнікі Ан¬ дрэ Маруа і Стэфан Цвэйг. Тройчы звярталіся да гэтай тэмы і рэжысёры з розных краін. Першай выйшла савецкая стужка «Памылка Анарэ дэ Бальзака» (УССР, 1968). За ёй — серыял «Вялікае каханне Бальзака» (Францыя — Польшча, 1973) з Беатай Тышкевіч у ролі Ганскай. Амаль праз чвэрць стагоддзя нарадзіўся і міні-серыял «Бальзак» (Францыя, 1999), дзе галоўную ролю выканаў вядомы акцёр Жэрар Дэпардзьё. А ўжо колькі з’явілася невялічкіх публікацый або дакументальных ролікаў пра пачуцці французскага рэаліста...

Шпіёнскі дэтэктыў?

У 2011 годзе расійскі пісьменнік Уладзімір Шыгін выпусціў даволі цікавую кнігу «Тайный сыск генерала де Витта». Яна, як падаецца, многае тлумачыць у няпростых адносінах «закаханых» і паказвае сувязь Бальзака і Ганскай як вынік дзейнасці расійскай тайнай паліцыі. У маштабным палітычным дэтэктыве ўдзельнікамі вольнымі і міжвольнымі сталі паэты Адам Міцкевіч і Аляксандр Пушкін, агентэса тайнага вышуку Караліна Сабаньская (сястра Ганскай), яе брат Адам, расійскі генерал-кавалерыст, сястра Аляксандра (жонка Аляксандра Манюшкі, дзядзькі кампазітара Станіслава), сястра Паўліна, дзекабрысты, дзясяткі асоб тагачаснай расійскай і еўрапейскай эліты. Таксама — Напалеон, паўстанцы 1831 года і многія, многія іншыя. Галоўным жа «кухарам», які адказваў за стравы на гэтым застоллі, быў расійскі генерал ад кавалерыі, шпіён па клічы сэрца Іван Осіпавіч дэ Віт («человек, вполне созревший для виселицы», як аб ім сказаў вялікі князь Канстанцін).

Бацька Івана Осіпавіча быў камендантам галоўнай паўднёвай фартэцыі Рэчы Паспалітай у Камянцы- Падольскім, а дзед — архітэктарам. У Рэч Паспалітую дэ Віты перабраліся з Нідэрландаў у 1672-м. Пасля таго сваякоў дэ Вітаў, Яна і Карнеліуса, патрыётаў і кіраўнікоў краіны, забілі без суда і следства п’яныя гараджане, за якімі стаялі аранжысты, палітычныя апаненты дэ Вітаў. Гэта пачварная гісторыя (з элементамі канібалізму) пакінула след у творчасці пісьменніка Аляксандра Дзюма-бацькі («Чорны цюльпан») і была экранізавана ў 2015-м (у беларускім пракаце фільм ішоў пад назвай «Адмірал»). Увогуле, 1672-і ўвайшоў у гісторыю як «год бедстваў».

6.jpg

«Подзвігі» Івана дэ Віта вельмі добра апісаны ў згаданай кнізе Уладзіміра Шыгіна. Аўтар называе дэ Віта Штырліцам ХІХ стагоддзя, але такое параўнанне недарэчнае. Кінематаграфічны Штырліц — прыклад высокамаральнага жыцця і служэння ідэі. Дэ Віт у гэтым плане быў поўнай супрацьлегласцю. Не складана знайсці ва ўспамінах сучаснікаў дэ Віта згадкі пра яго. Складана адшукаць добрае слова.

Дэ Віт, Жавускія, Манюшкі

Дэ Віт, які ажаніўся па разліку з княжной Любамірскай, доўгія гады быў неафіцыйным мужам Караліны Сабаньскай і выкарыстоўваў яе ў якасці шпіёнкі. Сачыла шляхцянка за многімі, у тым ліку за Міцкевічам і Пушкіным (і некаторы час з’яўлялася іх музай). Магчыма, менавіта яна параіла Ганскай завязаць раман з Бальзакам, бо, паводле Шыгіна, для Расійскай імперыі было вельмі карысна мець свайго чалавека ў Парыжы — горадзе, вядомым у тыя часы антырасійскімі настроямі. Але не толькі Сабаньская служыла Івану Осіпавічу. Згаданы вышэй яе брат Адам, які адзначыўся ў вайне 1831 года, доўгі час быў ад’ютантам гэтага «годнага» чалавека. Паўліна, малодшая сястра Караліны, былая каханка дэ Віта, стала другой жонкай сербскага гандляра Івана Рызніча (першая, Амалія Рызніч, муза Пушкіна, памерла маладой), які меў з расійскім генералам некаторыя сувязі.

Згадаць варта і Аляксандру, малодшую сястру Караліны і Эвеліны, якая стала жонкай Аляксандра Манюшкі (дзядзька Станіслава Манюшкі), гаспадара маёнтка Алесіна пад Мінскам. Паводле Шыгіна, адна з дачок Манюшкаў разглядалася маці ў якасці кандыдаткі ў жонкі Бальзака, калі паміж пісьменнікам і Ганскай адносіны часова пахаладнелі. А па распаўсюджанай версіі да намераў Ганскай выйсці замуж за Бальзака Аляксандра Манюшка ставілася вельмі адмоўна, як магла супраціўлялася гэтаму. Цікава яшчэ і тое, што Ратынскі, пленіпатэнт (чалавек, які меў даверанасць на вядзенне спраў) Аляксандры, пакуль яна з дочкамі была за мяжой, з нейкай прычыны пакляўся «знішчыць род Манюшкаў» (джала было скіравана супраць бацькі кампазітара і яго сям’і).

Можа, таму пісьменнік і грамадскі дзеяч Генрык Жавускі (старэйшы брат Сабаньскай і Ганскай) неяк сказаў: «Я б аддаў усіх сясцёр, каб не мець братоў». Хоць і сам Генрык быў небездакорны, ёсць на яго рахунку добрае. Напрыклад, менавіта ў маёнтку Жавускага ў Чуднаве апошнія і самыя шчаслівыя гады пражыў наш зямляк Ян Баршчэўскі. Генрык Жавускі натхніў Міцкевіча напісаць паэму «Пан Тадэвуш», а сам стварыў бестселер таго часу «Гавэнды Сапліцы» і раман «Лістапад», у якім спрабаваў рэабілітаваць імя свайго родзіча Караля Радзівіла «Пане Каханку», вядомага не самымі прыгожымі ўчынкамі.

7.jpg

Шмат таямнічага, шмат яўнага

Сапраўды, заблытаная гісторыя. Але ўпэўнена можна сказаць наступнае. Калі б у 1739 годзе ў мінскай катэдры не ўзялі шлюб бацькі Тадэвуша Рэйтана Дамінік Рэйтан і Тарэза з Валадковічаў, то ў 1751 годзе не з’явілася б на свет іх дачка Марта-Марыяна. У 1775-м яна б не выйшла замуж за Ёахіма Рдултоўскага і не нарадзіла б яму дзяцей — Юстыну і Караліну. Калі б Ёахім не памёр заўчасна, дочкі не засталіся б сіротамі на выхаванні ў дзядзькі — Хрызастома Рдултоўскага. І тады Юстыну, яшчэ зусім дзяўчынку (але спадчынніцу велізарнага маёнтка), не выкраў бы Адам Жавускі (сваяк Рдултоўскіх, Радзівілаў і французскіх каралёў). Калі б гэтага не здарылася, то не нарадзіліся б Караліна, Эвеліна, Аляксандра і іншыя. І дакладна не было б паштовага рамана, які цалкам змяніў жыццё Анарэ дэ Бальзака, аўтара серыі твораў «Чалавечая камедыя».

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі

Балота — адметнасць беларускага ландшафту, ці не вызначальная рыса беларускай прыроды. Таямнічы і жудасны свет,...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя

Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых

Засталося ўсяго два тыдні да самага рамантычнага дня ў годзе ‒ Дня ўсіх закаханых. Традыцыйна Літаратурны музей Петруся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка

27 студзеня ў Гомелі міліцыяй былі затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка Вікторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура Беларуская мова

«Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»

У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку чарговае, трэцяе па ліку, выданне маляўніча аформленай кнігі —...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»
    Грамадства Адукацыя
    «Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 4-5 лютага
    Грамадства Тэхналогіі
    Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    Культура Грамадства
    Слуцкі пояс і саломка – зацверджаны лагатып сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 03.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 03.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 03.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 03.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 03.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 03.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 03.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип